Реферат: Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Млын – гэта тыповы беларускі будынак таго часу. Гэта не жыллё, але назваць млын у некаторым сэнсе домом безумоўна магчыма. Гэта зараз млын з’яўляецца музейным экспанатам, а яшчэ стагоддзе назад ён быў апорай жыцця сялян, іх надзеяй і хлебам. Млын можна назваць другім домам селяніна, дзе ён праводзіў часта большую частку дня і жыцця ўвогулле. Там снедалі і адпачывалі, весяліліся і сумавалі, але галоўнае – працавалі. Млын таксама карціна Радзімы ва ўяўленнях многіх беларусаў.
Сярод скарбаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве захоўваецца сціплы пейзаж, на якім намалявана ўскраіна беларускай вёскі. Праз невялічкую ручаінку, што струменіць уздоўж драўлянага плота, перакінуты масток. Віецца ўдаль пясчаная дарога. На гарызонце відаць саламяныя стрэхі ўбогіх сялянскіх хатак. Вакол цішыня і запусценне... Вячэрнія цені ляжаць на свеях пяску.
І гэтая закінутасць, гэты холад бязмежны, гэтая нязнанасць шляху балюча ўваходзіць у чалавечае сэрца[9;64].
Такі пейзаж не мог напісаць выпадковы сузіральнік. Бачна, што аўтар добра ведаў гэтыя мясціны, што ён правёў сярод гэтай прыроды ўсё сваё жыццё. Жывапісца, пэндзлю якога належыць пейзаж “На радзіме”, быў акадэмік Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі. Гэты твор быў створаны ў вёсцы Брадзец Мінскай губерні. Тут знайшлі ўвасабленне думкі і пачуцці мастака, яго роздум аб лёсе сваёй радзімы. У гэтай карціне – усё блізкае і дарагое сэрцу мастака. Кожная дэталь напісана з вялікай цеплынёй і любоўю і гэтая любоў міжвольна перадаецца гледачу.
З выкрывальнай праўдай Гараўскі адкрывае перад намі запусценне беларускай вёскі. І хаця ў карціне сялян няма, глядач добра адчувае іх беднасць і разарэнне[9;70].
Безумоўна вобраз дома надае карціне пэўны сэнс, дапамагае гледачу ўбачыць тое, што хацеў падкрэсліць мастак. Дом надае творам, прысвечаным Радзіме поўнасць і пэўную закончанасць.
Вікенцій Дмахоўскі – “Клод Ларэн віленскіх аколіц”, як называлі яго сучаснікі[9;50]. Такое сказалі пра беларускага пейзажыста не выпадкова. Пейзажы ягоныя родніць з пейзажамі французкага жывапісца XVII стагоддзя той асаблівы, крыху ідылічны дух, тая цікавасць да небагатага, звычайнага, што дазваляе знаходзіць у штодзённым эмацыянальны настрой, паэзію і веліч.
З ранніх работ Дмахоўскага цікавы пейзаж “На радзіме”. Патрыярхальны лад жыцця дробнай беларускай шляхты перададзены тут ярка і пераканаўча.
Мастак адступіў ад традыцыйных акадэмічных канонаў, якія былі яшчэ моцныя ў жывапісе пачатку XIX стагоддзя. Ужо ў самім выбары сюжэта бачна прывязаннасць і любоў да родных мясцін.
Прасторны фальваркавы двор – з тых, зарослых гусінай траўкаю і дробнымі пахучымі рамонкамі. Пад наглядам нянек гуляюць на ім панскія дзеці. Пасвяцца куры і снежна бялеюць на гладзі рачулкі гусі. На беразе сушацца сеці, сплываюцца кроплі з перакатаў, тырчыць драўляная ручка таптухі. Удалечыні, у карэтніку, расчынены дзверы. Праз іх відаць аглоблі брычкі. У цяні – звычайны сялянскі воз. А яшчэ крыху далей аднапавярховы драўляны прыземісты будынак фальварка над насунутым высокім дахам[9;54].
Такая характэрная, такая тыпова беларуская будыніна. А перад ёю ліпы і свечы пірамідальных таполяў, што ўскінуліся ў гарачае неба, і такі кашлаты, і такі мяккі мрэе за домам сад.
І ўсё выпісана з вялікай любоўю. Карціна шматбаковая, але галоўная роля належыць дому. Ён з’яўляецца цэнтрам карціны і на яго скіравана галоўная ўвага, гэта ўвасабленне думак мастака.
Таксама прыцягвае ўвагу твор Фердынанда Рушчыца “Млын”. Тут мастак глядзіць на прыроду, якую яму трэба ўславіць з вышыні птушынага палёту. Такі прыём дазваляе намаляваць на палатке ўсё зямное, а неба паказаць светлым адбіткам у вадзе, люстрам у зялёнай раме. Архітэктура млына і навакольныя рэчы пададзены ў непрывычным для гледача ракурсе. І будынак млына надзвычай тыповы для беларускага пейзажу – прыземісты, нізкі, над насупленай саламянай страхой. Усё ў ізумрудна-зялёных і чырванаватых танах[9;103].
Тут мастак услаўляе прыроду, а млын дапамагае гледачу ўбачыць беларускую прыроду вачамі простага чалавека, працоўніка-селяніна.
Вобраз беларускага будынка, дома дае мастакам магчымасць выразіць сваю думку, надаць карціне той сэнс, які жадаюць данесці да гледача. А мы праз гэты вобраз лягчэй і вельмі абвострана адчуваем пачуцці аўтараў.
3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХ В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ
Хата – бясспрэчная аддзінка чалавечага існавання, і як бы ні была прывабна прастора, але ж матэрыяльныя патрэбы прымушаюць чалавека мець свой кут. І гэты “кут” так прывязвае да сябе найперш таму, што ён “свой”, што гэта пачуцце нават можна назваць “любоўю” і страта гэтай “любові” прыводзіць нават да вар’ятства.
І ніколі нельга забываць, што наш вялікі, адвечны кут – гэта нашы палі, лясы, азёры... Яны заўжды будуць з намі і будуць грэць наша сэрца пры думках аб Радзіме. І калі маеш свой уласны погляд на прыроду, калі разумееш яе, то заўжды будзеш адчуваць сябе дома.
Мастацтва творцы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі пераконвае ў значэнні такога прытулку ў жыцці чалавека. У яго творах даволі часта з’яўляецца вобраз хаты і ён успрымаецца як адзінае з прыродай. Мастак пісаў Радзіму, а Радзіма – гэта прырода твайго краю, дом. А можа, менавіта вобраз хаты і ўдакладняў уяўленні пра каштоўнасць Радзімы.
“Я – беларус. Нарадзіўся ў маёнтку Крынкі каля Бялыніч на Магілёўшчыне.
...Маё жыццё з маленства пастаянна звязана з прыродай. У ёй для мяне быў сэнс жыцця” [19;32-33].
Хата ў творах мастака –гэта частка інтэр’еру прыроды, прыроды яго Радзімы.
“Вясна”, “Пачатак вясны”, “Вечар”, “Зімовы дзень” – вобраз хаты тут само сабой зразумелы, ён проста неабходны. Там недзе ўдалечыні некалькі хатак ці хата займае цэнтральнае месца, напрыклад у творы “Вясна” і ўдакладняе адлюстраванне пэўнай пары года. Гэта тое ж самае дрэва, бярвенні, што прыстасаваны для ўладкавання чалавечага жыцця ў прыродзе. Нават Ілля Рэпін у перапісцы з беларускім мастаком кажа: “Я заўжды з новым вялікім задавальненнем гляджу на ваш узгорак з хатамі, занесенымі снегам; люблю гэтыя беражкі, што белымі краямі адлюстроўваюцца ў горнай рэчцы”. І сапраўды, вельмі дакладны радкі І. Рэпіна: “Я так прывык асвяжацца душой перад вашымі жывымі павевамі праўды, прастаты і свабоды” [19;32-33].
Вось на гарызонце відаць хаткі, а да іх “шырокім пэндзлем прыкладзена дарога, што бяжыць па беларускіх узгорках да цудоўнага куточка – Вёска” [3;13].
Калі сцежка, то заўсёды дакладная – вядзе да хаты – хатак, царквы, млыну.
На сваіх палотнах мастак стварыў светлы, чысты, нібы жамчужны, каларыт, часам ахінуты тонкім вэлюмам серабрыстых беларускіх туманаў. Праз свае работы ён імкнуўся адлюстраваць саму душу беларускага народа, такую чыстую, непасрэдную, поўную блакітнай надзеі, часам туманную, але заўсёды лагодную і цёплую.
Прыгажуня-прырода... У карціне “Блакітная капліца” яна спіць пад мяккай коўдрай белага снегу. Як ложак захінае тонкая зімовая смуга, каб ніхто не змог патрывожыць салодкага сну. Усё наваколле прасякнута цішынёю, і нават ветрык прынік за ўзгоркам, каб не перашкаджаць чароўнаму спатканню яе, прыроды, з Мастаком[19;32-33]. І зноў вясновыя хаткі – шэранькія, бервяныя, утульныя. Белыя дахі дамоў удалечыні, блакі?