Реферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

- аналіз эфектыўнасці выхаваўчых уздзеянняў.

Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:

- згуртаванне дзіцячага калектыва;

- фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;

- уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;

- развіццё вучнёўскага самакіравання.

Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:

- праца з сям’ёй;

- карэкцыя ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі;

- нейтралізацыя негатыўных уздзеянняў соцыюма;

- узаемадзеянне з культурнымі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі”[3] .

Сённяшнім школьнікам уласціва патрэба ў самастойнай творчай дзейнасці, якая дае рэальныя вынікі і адпавядае патрабаванням часу. А самастойнасць – аснова асабістай адказнасці.

Вучнёўскае самакіраванне ахоплівае ўсе бакі жыццядзейнасці школьніка, у тым ліку і праблемы ўзаемаадносінаў вучань-вучань, вучань – калектыў, вучань – настаўнік і інш.

Удзел у працы ворганаў самакіравання дае вучням магчымасць набыць шэраг ведаў, уменняў, навыкаў:

- уменне планаваць,

- уменне выбіраць галоўныя кірункі ў працы,

- здольнасць наладзіць кантроль і праверку выканання,

- уменне правільна размеркаваць абавязкі сярод сяброў,

- здольнасць забяспечваць каардынацыю дзеянняў паміж партёрамі,

- уменне наладзіць спаборніцтва і інш.

Сістэма самакіравання выхоўвае маральныя якасці:

- асабістую адказнасць кожнага за агульную справу;

- разуменне агульных задач, гатоўнасць іх вырашыць;

- прынцыповасць ва ўзаемаадносінах з іншымі членамі калектыва;

- патрабавальнасць да сябе ды іншых;

- ініцыятыўнасць, імкненне ўнесці новае, палепшыць жыццё калектыва

- здольнасць саступаць без высвятлення , хто лепшы, а выключна здольнасцю “тармазіць” сябе.

“Важны вынік самакіравання, – лічыць А.С. Сініцын – карэнны пералом у стаўленні да справаў калектыва з боку ўсіх вучняў. Вучні адчуваюць сябе гаспадарамі, шчыра імкнуцца палепшыць, зрабіць унёсак у агульную справу”[4] .

У выніку ўдзелу ў школьных сходах, арганізаваных самакіраваннем, вучні атрымліваюць досьвед узаемаадносінаў паміж большасцю і меньшасцю.

К-во Просмотров: 351
Бесплатно скачать Реферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе