Реферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка
Развіццё вучнёўскага с амакіравання
ў сучаснай школе
Курсавая праца
Студэнткі 3 курса
З14 групы
Сідун Крысціны Уладзіміраўны
Навуковы краўнік
Неўдах Святлана Ігараўна
Мінск 2002
Змест
1. |
Частка 1 . Самакіраванне – структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці | С. 2 |
2. |
Частка 2. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці | С. 15 |
3. |
Заключная частка | С. 25 |
4. |
Літаратура | С. 27 |
5. |
Дадаткі: 1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні” 2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі 3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве 4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў 5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік) 6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік) 7). Правы і абавязкі гімназіста 8). Кодэкс гімназіста 9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы 10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко) 11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі |
С. 28
С. 29
С. 30 С. 31
С. 32
С. 33 С. 34 С. 35 С. 36 С. 37 С. 38
|
Частка 1
Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.
Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.
Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці
Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый – найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.
Сёння ў Беларусі ў многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма і варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх суб’ектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацыі працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.
Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў – важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.
“Школьны калектыў, — на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, — з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам”[1] .
“Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі аб’ектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэтаў і задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён з’яўляецца”[2] , — лічыць А.З. Іагаленіч. Школа – гэта мікрамадэль будучага грамадства.
У інструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:
- вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;
- праграмаванне выхаваўчага ўздзеяння;
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--