Реферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
“Выхаванне ажыццяўляецца не мерапрыемствамі, — лічыць Л.П. Кляменцеў, — а ладам жыцця, педагог павінен выступаць у ролі арганізатара працэса ўзаемаадносінаў дзяцей, у якім яны жывуць, вучацца, развіваюць лідэрскія здольнасці ў структуры вучнёўскага самакіравання. Выхаваўчы поспех у гэтай працы вызначаецца па ўзроўню самастойных дзеянняў і ўзаемадзеянняў вучняў, па іх уменні уздзейнічаць адзін на аднога, пераконваць, запальваць натхненнем да карыснай справы”[11] . У працэсе зносінаў вучні адчуваюць, суперажываюць і рэгулююць свае паводзіны з улікам рэакцыі людзей навокал. Вучні практычна пераконваюцца, што канфлікты ў зносінах узінкаюць у выніку адмоўных эмоцыяў, нізкага ўзроўню культуры зносінаў, грубасці і аўтарытарнасці ў працэсе зносінаў. Такім чынам мадыфікуюцца ўзаемаадносіны ў побыце, працэсе вучобы, працы, адпачынка. Люстэркам поспеха вучня становіцца не столькі поспех у вучобе, колькі сукупнасць яго практычнай дзейнасці. Уздзеянне на вучня адбываецца ў ходзе актыўнага ўключэння ў жыццё калектыва і пераўтварэння навакольнай рэчаіснасці. Змяняючы гэтую рэчаіснасць, вучань змяняе сябе, удасканальвае грамадскую свядомасць і свае паводзіны.
Вучань, прыцягнуты такім чынам да працэсу зносінаў у ходзе самакіравання і стваральнай дзейнасці зможа ўвайсці ў дарослае жыццё камунікабельным чалавекам, які ўмее правільна пабудаваць узаемаадносіны з калегамі і кіраўніцтвам у будучай працоўнай дзейнасці, паставіць і дасягнуць мэту, знайсці паплечнікаў для рэалізацыі задумы, убачыць недахопы ў навакольнай рэчаіснасці і знайсці ў сабе сілы змяніць жыццё да лепшага.
Частка 2
Развіццё вучнёўскага самак і равання на прыкладзе
гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці
Разгледзім магчымасці рэалізацыі ідэяў школьнага і вучнёўскага самакіравання ў беларускіх умовах на прыкладзе гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Перш за ўсё прывядзем некаторыя дадзеныя, што дазволіць атрымаць уяўлене пра тыповасць прыкладу і пра тыя ўмовы і абставіны, у якіх рэалізоўвалася праграма па арганізацыі вучнёўскага самакіравання.
Горад Ляхавічы – раённы цэнтр з насельніцтвам 12 200 чалавек (на 1998 год). У горадзе працуюць тры сярэднія школы, адна з іх – гімназія.
Гімназія была створана ў 1990 годзе. У ёй навучаюцца 800 чалавек. У прагімназічных класах вучацца 214 чалавек, у гімназічных – 257, у ліцэйскіх – 43. У старэйшых класах класны калектыў налічвае ў сярэднім 22 вучні, у паралелі звычайна маецца 4 класа. У 8-11 класах навучаецца 336 чалавек. Працуе 88 педагогаў (72% маюць першую і вышэйшую катэгорыі), псіхолаг, сацыяльны педагог, педагог-арганізатар.
Гімназія працуе па індывідуальных вучэбных планах, распрацаваных педагагічным калектывам гімназіі. З 1 класа, акрамя прадметаў адукацыйнага цыкла, вывучаюцца ангельская, нямецкая, французская мовы, рытміка. У 8-11 класах вывучаюцца спецкурсы “Рыторыка”, “Асновы праграмавання”, “Уводзіны ў эканоміку”, “Уводзіны ў экалогію”. У гімназіі адчынены філалагічны, хіміка-біялагічны, тэхнічны профілі. Заключана дамова з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Адчынены ліцэйскія класы.
Асноўная мэта гімназіі – стварэнне аптымальных умоваў для раскрыцця інтэлектуальнага патэнцыяла вучняў, фармавання асобы, здольнай гарманічна функцыянаваць у сістэме сучасных грамадскіх адносінаў.
Для самавыражэння творчых здольнасцей вучняў адчынены разнастайныя цэнтры інтэлектульнага, эстэтычнага, фізкультурна-аздараўленчага характару (ізастудыя “Апалон”, вакальная студыя “Ілюзія” тэатральны гурток “Вобраз”, танцавальны і вакальны гурткі, “Юны пажарны”, “Юны інспектар дарожнага руху”, швейнае атэлье “Аліса” і інш.)
Арганізацыя самакіравання ў гімназіі горада Ляхавічы пачалася ў 1987/88 навучальным годзе. Ініцыятыва стварэння належала педагагічнаму калектыву.
Непасрэднае кіраўніцтва навучальна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю гімназіі ажыццяўляюць дырэктар і яго намеснікі па навучальна-выхаваўчай працы. Яны арганізуюць выкананне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, іншых заканадаўчых актаў у сферы адукацыі, рашэнняў Канферэнцыі і Рады школы.
Самакіраване ў гімназіі знаходзіцца на другім этапе развіцця (адпаведна табліцы 1). За аснову была ўзятая тыповая мадэль самакіравання ў беларускай навучальнай установе. Да дзейнасці самакіравання былі падключаны аб’яднанні і арганізацыі, якія існавалі ў гімназіі раней.
На сёняшні дзень самакіраванне ў гімназіі горада Ляхавічы ажыццяўляецца па наступнай схеме (гл. мал. 1)
Штогод напрыканцы верасня ў гімназіі адбываецца лінейка для старшакласнікаў (8-11 класы). На лінейцы намеснік дырэктара па выхаваўчай працы паведамляе, што хутка адбудзецца вучнёўская канферэнцыя, на якой будуць абраны новыя лідары вучнёўскага самакіравання. Для вучняў восьмых класаў распавядаюць, што значыць слова “канферэнцыя”, якія асноўныя прынцыпы самакіравання ў гімназіі, якія органы працуюць.
Пасля гэтага ў класных калектывах адбываюцца сходы – вышэйшыя ворганы самакіравання ў класах. На сходах прысутнічаюць усе вучні класа і класны кіраўнік. Вучні абмяркоўваюць н