Сочинение: Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Гісторыя не ведае больш маштабнага супраціўлення заваёўнікам, чым барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх рабаўнікоў, якая развярнулася на ўсёй тэрыторыі БССР. Насельніцтва не прымірылася з агрэсарам. Нават не гледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыма, патрыятычны рух супраць германскіх захопнікаў пашыраўся, прымаў больш эфектыўныя арганізованыя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы. З першых дзён вайны пачалася барацьба насельніцтва Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў. Яна вялася ў розных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да узброенага супраціўлення. Мелі места як самастойныя акты супрацьдзеяння новаму рэжыму з боку аддзельных асоб і груп, так і арганізаваныя ў цэнтралізаваным парадку ваенныя і палітычныя акцыі. У многіх населеных пунктах партызанскія фарміраванні ўзнікалі стыхійна.

Існуюць розныя пункты гледжання па дадзенаму пытанню, часам палярныя на многія факты партызанскай барацьбы. Так у некаторых крыніцах гаворыццааб адназначнай пазітыўнай ролі партызан і падпольшчыкаў у гады вайны.

Падкрэсліваецца роля Камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля. У больш сучасных крыніцах гісторыя фронта ў тыле ворага раскрываецца шматгранна. Адтуль можна даведацца аб ценявых,часам не асабліва прыемных старанах жыцця партызан. Гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі яшчэ да цяперашняга часу не атрымала адэкватнай адзнакі. Тым больш, што ў перыяд так званай “дэмакратызацыі” нашага грамадства адпаведная частка гісторыкаў, філосафаў, літаратараў пачала узмоцненую прапагандысцкую кампанію па рэабілітацыі злачынстваў нямецкіх акупантаў, фашысцкіх прыслужнікаў і дыскрэдытацыі партызанскага руху ў Беларусі, стараючыся тым самым сказіць справядлівы, вызваленчы, дэмакратычны характар Вялікай Айчыннай вайны, паставіць на адну дошку фашысцкага насільніка-рабаўніка і савецкага воіна-вызваліцеля. Падобная “ пераацэнка” гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі працягваецца і зараз на старонках “дэмакратычнага” друку і на сайтах Інтэрнэта.

Пагэтаму я стаўлю перад сабой мэту не проста вывучыць гісторыю партызанскага руху ў аддзельна ўзятым раёне Беларусі, але і паказаць крыніцы заканамернасці, абаснаваць неабходнасць партызанскага руху і падполля.

Тэма маёй працы з’яўляецца актуальнай, так як любое новае пагружэнне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай самасвядомасці.

Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што на вялікі жаль, свет не стаў бяспечным. Вывучыўшы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірнае будучае.


1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна

Перш чым пачаць разгляд узнікнення і дзейнасці падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна, хацелася б астанавіцца на акупацыцыйным рэжыме, які быў устаноўлены акупацыйнымі уладамі з першага дня захопу тэрыторыі.

Вайна ўварвалася ў Карэліцкі раён гулам матораў варожых самалётаў, выбухамі скінутых бомб. Вогненыя слупы ўзняліся на вуліцах Карэліч, Міра, ва ўсіх вёсках раёна. У другой палове дня 28 чэрвеня ў Карэлічах і 29 чэрвеня ў Міры па вуліцах паўразбураных пасёлкаў з’явіліся фашысцкія танкі. Пачалося насаджэнне нацысцкага “новага парадку”.

Ажыццяўленне гітлераўцамі палітыкі генацыда ў адносінах да беларусаў пачалося з першых жа дзён вайны. Расстрэлы набылі вялізныя памеры.

Салдаты і афіцэры вермахта, карнікі гітлераўскіх аператыўных груп усюды чынілі жудасныя расправы над грамадзянскім насельніцтвам і ваеннапалоннымі. Захапіўшы Карэліцкі раён, фашысты ўстанавілі тут рэжым крывавага тэрора.

Нямецкі салдат Эміль Гольц пісаў у сваім дзённіку аб першых днях свайго прабывання на беларускай зямлі:

“ 28 чэрвеня. На світанні мы праехалі Баранавічы. Горад разбураны. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па шашы ад Міра да Стаўбцоў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякай міласці мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі бачу людзей, то ў мяне свярбяць рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпу. Спадзяюся, што скора сюды прыйдуць атрады СС і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы”.[1]

Другі кат у мундзіры вермахта обер-яфрэйтар Іаганес Гердэр пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: “ 28 чэрвеня. Мы кідаем ручныя гранаты ў жылыя хаты. Яны вельмі хутка гараць. Полымя перакідваецца на другія хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над слязьмі. Мы спалілі гэдакім вобразам ужо вёсак дзесяць.

29 чэрвеня. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых 12 жыхароў і адвялі іх на магілкі. Прымусілі іх капаць прасторную магілу. Да славян няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая”.[2]

У лістападзе 1941 года фашысты здзейснілі небачны акт злачынства, знішчыўшы каля 1200 жыхароў Міра, якія былі расстраляны ў Мірскім замку. Растраляны Ганна і Леанід Сташэўскія.

Лётчыкі на “брыючым” палёце растрэльвалі безабаронных жанчын і дзяцей вёсак Лядкі, Беражна, Міратычы.[3]

Вялізныя масы насельніцтва станавіліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў, створаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Бязлітаснаму знішчэнню падвяргалася насельніцтва яччўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў пасялялі ў спецыяльныя раёны (гета), маёмасць канфіскоўвалі. 22 чэрвеня 1941 года быў акупаваны Мір. У першы ж дзень было забіта на ўскраіне пасёлка 1500 яўрэяў.Уцалелыя 850 былі ізаляваны ў гета ў замку.[4]

24 кастрычніка непадалёку ад вёскі Сэрвач фашысты, сабраўшы з прылягаючых вёсак больш за 70 яўрэяў, утапілі іх у рацэ Сэрвач.[5]

31 чэрвеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў начальніку рэйхкамісарыята “Остланд” Лозе: “За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тыс.яўрэяў”.[6]

Нябачныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі чынілі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператварылі ў зоны пустэчы цэлыя раёны.Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, уганяліся ў канцлагеры ці фашысцкае рабства ў Германію.( Прылажэнне 1-2)

Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі, паліцэйскімі, жандармскімі падраздзяленнямі.

У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33.[7] (Прыл.3-4)

Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі.[8] (Прылажэнне 5)

Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.

2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна

Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.

Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неад’емнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.

У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”.[9]

Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе з’яўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.

У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.

К-во Просмотров: 212
Бесплатно скачать Сочинение: Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны