Сочинение: Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У сакавіку 1943 года на базе атрадаў “Камсамольскі”,імя Сарокіна, “Франтавікоў” і групы “Данілы” фарміруецца брыгада “Камсамолец”. Пазней у яе былі вылучаны з брыгады імя Жукава атрады 1-ы і 2-і Камсамольскі, імя Калініна, “Сокол”.(Прылажэнне 20)

Вясной і летам партызаны брыгады правялі 10 баёў, разграмілі варожыя гарнізоны ў в.Ярэмічы Мірскага і Дудкі Стаўбцоўскага раёнаў.У кастрычніку-лістападзе на чыгуначных участках Мінск – Баранавічы і Ліда – Маладзечна падарвалі 3 эшэлона, 180 рэек.У сакавіку разграмілі гарнізон у Міры.[28]

У снежні 1943 на базе атрадаў, вылучаных Першамайскай брыгадай фарміруецца брыгада “25 гадоў БССР”. (Прылажэнне 21)

Партызаны брыгады ў студзені 1944 г. на чыгуначным участку Баранавічы – Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені – 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты.Вялі баі супраць гарнізонаў і апорных пунктаў ворага. У маі ў час фашысцкай карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве варожага акружэння. У ліпені 1944 г. з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Карэліцкага раёна.[29]

Дзеянні партызан з наступаючай Чырвонай Арміяй мелі вялікае стратэгічнае значэнне.

Падпольная і партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’явілася адной з рашаючых умоў разгрома варожай навалы, краха акупацыйнага рэжыма. За час вайны партызаны і падпольшчыкі нанеслі фашысцкай арміі каласальныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі зрывалі альбо замаруджвалі перавозкі войск, тэхнікі і грузаў. Палітычная работа сярод насельніцтва акупіраваных тэрыторый усяляла ў савецкіх людзей упэўненасць у перамозе над ворагам.

Але, улічваючы тыя змяненні ў грамадскай свядомасці, якія адбыліся пасля развалу Савецкага Саюза, некаторыя дзеянні партызан трэба прызнаць немэтазгоднымі. Але я не асуджаю іх, так як патрэбна ўлічваць абставіны і час, пры якіх адбываліся тыя далёкія падзеі.

Так, вясной 1943 года ў в.Варонча партызанамі атрада “Золатава” быў спалены маёнтак, помнік архітэктуры ХІХ ст., які належаў Любанскім.

Гаспадары былі забіты.[30] (Прылажэнне 22)


Заключэнне

У жыцці народа заўсёды маюцца сэнсавыя пункты развіцця, своеасаблівыя гены гісторыі, у якіх закадзіраваны характар нацыянал

К-во Просмотров: 215
Бесплатно скачать Сочинение: Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны