Аналіз верша Аркадзь Куляшоў "Над брацкай магілай"
Аналіз верша Аркадзь Куляшоў "Над брацкай магілай"
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Верш А. Куляшова «Над брацкай магілай» датуецца 1942 годам, прысвечаны трагічным падзеям ваенных гадоў. Цэнтральная сцэна ў вершы — сцэна пахавання воінаў, што загінулі ў Расіі, пад Старай Русай, каля вёскі Лажыны. Яны баранілі, сцвярджае паэт, далёка ад дому, разам з «ленінградцамі, татарамі, узбекамі», прадстаўнікамі іншых народаў, родны край, сінявокую Беларусь ад ворагаў і палеглі ў сырой зямлі. Сцэна гэтая не толькі драматычная, але і надзвычай лірычная, «сардэчная». Паэт перажывае смерць ваенных сяброў як смерць сваіх сыноў, што не паспелі надзівіцца на прыгажосць свету, далюбіць родных і блізкіх, яму баліць сэрца ад таго, што жвір падае нібы на жывыя ночы, вусны, ногі ваяроў, засыпае тых, хто толькі-толькі, нядаўна яшчэ быў побач:Засыпаем мы тварыз вачамі і вуснамі тымі,На якіх пацалункідзяцей і жанок не астылі.Жвірам сыплем на рукі,якія дзяцей тых насілі,Жвірам сыплем на ногі,якія паўсвету схадзілі.Нягледзячы на тое, што верш пачынаецца проста: «Ёсць пад Стараю Русаю руская вёска Лажыны. // Там, нібы ў Беларусі, і вербы растуць, і рабіны», — твор уражвае сваёй эмацыянальнасцю. Перад намі абагульнены, пададзены ў самых тыповых рысах пейзаж, як гэта бывае ў фальклорных творах. Паэт называе не тыя дэталі, што вылучаюць гэтую вёску сярод мноства іншых, а тыя, што робяць яе падобнай да іх. Пад рускай вёскай Лажыны загінулі беларускія воіны. Яна для іх была такой жа дарагой, як і родныя вёскі. Яны адстойвалі яе ад ворага з такой жа мужнасцю, з якой за беларускія вёскі змагаліся рускія воіны і сыны іншых народаў. Верш уражвае мяне шчырасцю пачуцця, тым, што аўтар не паддаўся спакусе — гучнымі словамі ўхваліць подзвіг абароцаў Радзімы, а звярнуў увагу на трагізм падзёй, перадаў гэты трагізм пра звыклую на вайне (ды і ўвогуле ў жыцці чалавечым) сцэну пахавання.Іншая тэма, што паўстае побач з тэмай асуджэння дзікунства вайны, якая пазбаўляе людзей права на жыццё, тэма патрыятызму, любові да старонкі, дзе нарадзіўся і вырас. У вершы імя гэтай старонкі — Беларусь. Информация с сайта Бигреферат.ру / bigreferat.ru Хаваюць беларусаў, а таму іх думкі і пачуцці звязаны з ёю. Яна сімвалізуе не толькі родны куток, дзе чалавек нарадзіўся, але і ўвесь край, з яго пожнямі, палямі, крыніцамі, пушчамі, край, які не месціцца ў мяшэчку з зямлёй, што салдаты, на жаль, так і не паспелі ўзяць з сабой:Што ім жмёнька зямлі той?Ты ўся ім патрэбна, Радзіма,А ў дарожным мяшэчкуўмясціць цябе ўсю немагчыма.Паспрабуй у дарогу забрацьтыя пожні, палі і крыніцы,Тыя пушчы, што могуцьхіба толькі ў сэрцы ўмясціцца.Яшчэ адна тэма, якая закранаецца ў творы, перарастае ў ідэю. Гэта тэма дружбы, вайсковай супольнасці... У магілцы ляжаць бедарусы, але клятву адпомсціць за іх даюць сыны розных народаў вялікай дзяржавы, якія клянуцца « варожай крывёй // Напаіць беларускія рэкі». Прачытала верш і вызначыла для сябе галоўнае правіла мастацкага пісьменства: пісаць творы трэба найперш сэрцам, а пасля ўжо — розумам. Бессардэчнага мастацтва ўвогуле няма, а калі і ёсць — дык наўрад ці яно з’яўляецца паўнацэнным.Прыгажосць у вершы стварасцца рознымі прыемамі. Спыняюся на рыфме «Лажыны — рабіны» і ўяўляю роднасць сярэднепалосай Расіі і Беларусі, шматколернасць (белы — зялёны — чырвоны) яе прыроды. «Краскі — каскі» — таксама наватарская, невыпадковая рыфма: дзякуючы вынесеным у канец радкоў словам паказваюцца кантрасты жыцця — суровасць і строгасць ваенцых будняў. Рытм верша запаволены. Ствараецца ўражанне, што аўтару не хапае дыхання, каб выказаць боль па страчаных аднапалчанач. Рытм гэты дасягаецца пяцістопным анапестам, жаночай рыфмоўкай (таму і адсутнічае эфект абрыўнасці пераважыння).Верш А. Куляшова узор сапраўднай лірыкі сэрца. Паээзія А. Куляшова займае належнае месца ў мастацкім летапісе вайны. Яна сапраўды прайшла ў армейскім шынялі па яе дарогах.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы