Даю 47 баллов! Адекватное сочинение на тему: Сiмвалiчны сэнс творау Васiля Быкава (Знак бяды и Сотнiкау)

Даю 47 баллов! Адекватное сочинение на тему: Сiмвалiчны сэнс творау Васiля Быкава (Знак бяды и Сотнiкау)
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
еніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе з сябе сімвал і дакладнае выражэнне рэчаіснасці. Гі дэ Мапасан. Аповесць "Знак бяды", адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, - адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісторыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара - не адлюстраваць ваенныя дзеянні з гістарычнай дакладнасцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека падчас жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. І затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды падкрэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), "Знак бяды" - твор сімвалічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, "абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла", выступае як сімвал разбурэння, заняпаду, абарванага жыцця. Нават птушкі баяліся сесці на яе голле, бо "сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды". У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Старыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца перажыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца. Паказ жыцця галоўных герояў поўны знакаў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаганняў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепаніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аглядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаходзяць на зямлі мёртвую птушку - старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад непасільнай працы кабылка - знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. І, нарэшце, Галгофа - біблейскі сімвал пакут Петрака і Сцепаніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх залежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: "А мо і праўда паможа? Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі". І ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зямля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары. Самы яркі сімвал у аповесці - зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і вучылі, што забабоны - перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыходжанню немцаў з паланёным народам? І ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца больш страшнымі, жорсткімі, бесчалавечнымі - яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадкова. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага вынішчэння перамагчы нельга. Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімвалаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай - фашысцкую навалу. Гэта бомба - сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. "Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары". І галоўны сімвал - палаючая хата - помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу. "Знак бяды" - кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы