Мини сочинение по белорусскому языку на тему "шчасце чалавека у чым яно"

Мини сочинение по белорусскому языку на тему "шчасце чалавека у чым яно"
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Шчасце — такое простае і адначасова складанае філасофскае паняцце. Давайце разбярэмся, у чым яго сутнасць?  Запытайцеся ў некалькіх чалавек, што такое шчасце, і кожны адкажа па-свойму. Аднак у кожным адказе будуць і аднолькавыя складнікі. Беларускі паэт Максім Танк пералічыў усе ў сваім вершы «Шчасце». Ён піша, што яно складаецца з солі, хлеба, поту, дарожнага пылу, роднага неба, дружбы і песні. Усе гэтыя словы — сімвалы, якія абазначаюць жыццё, дабрабыт, працу, падарожжа, Радзіму, сілу і радасць адпаведна. Напэўна, варта толькі дадаць яшчэ здароўе, і тады чалавек, у жыцці якога прысутнічаюць усе гэтыя паняцці, будзе шчаслівы. Думаю, што, прачытаўшы гэты тэкст, вы зразумееце, што ў вас проста няма нагоды сумаваць, а значыць, будзьце шчаслівыя!
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы