Напишите каротки змест апавядання Вечар Алексей Дударау. срочно нужна помощь!!!

Напишите каротки змест апавядання Вечар Алексей Дударау. срочно нужна помощь!!!
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Мастацкія асаблівасці У п'есе А.Дударава «Вечар» (1983) уздымаюцца сур'ёзныя філасофскія, маральна -этычныя, сацыяльныя праблемы сучаснасці: дзеля чаго нараджаецца і жыве чалавек, што ў свеце дабро і зло, чаму апусцелі нашы вёскі, чаму дзеці забыліся на сваіх бацькоў і г. д. У аўтарскай рэмарцы на пачатку п'есы падкрэсліваецца, што вёска Вежкі неперспектыўная, г. зн. тыповая для рэчаіснасці другой паловы XX стагоддзя. Жывуць у ёй двое мужчын, маладзейшаму з якіх семдзесят восем гадоў, і сямідзесяцішасцігадовая жанчына. А ў часы маладосці Васіля, Мікіты, Ганны Вежкі поўніліся галасамі, святкавалі Купалле, ладзілі вяселлі, нараджалі дзяцей... Пісьменнік называе прычыны, чаму так сталася з вёскай, куды падзеліся яе жыхары. Адны з іх, аб'яўленыя кулакамі ці ворагамі народа, як Мульцікаў брат Андрэй, трапілі ў высылку ці лагер, другіх звялі са свету войны, трэція ацураліся той мясціны, дзе ўбачылі свет, праца на зямлі стала ім нецікавай і непатрэбнай. А.Дудараў у творы не проста тлумачыць, што адбылося, ён называе вінаватых. Будаўнікі светлай будучыні, якая абяцалася народу, таму ж селяніну, спачатку знішчылі самых працавітых і дбайных гаспадароў, потым па кроплі вытруцілі з чалавека любоў да зямлі і працы, павагу да хлеба. Вобраз такога будаўніка выводзіць у п'есе «Вечар» А.Дудараў. «Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі павыгнаў... Тых, хто любіў зямлю... Любіў і слухаў... З усіх сіл адбіваў ахвоту ў людзей працаваць. Крычаў да хрыпаты, што пазорна мець скаціну ў хляве, хлеба, бульбы шмат збіраць з агарода... Вось калі гол як сакол— значыць, сазнацельны! Калі ў хляве пуста — маладзец! А калі ў цябе каля хаты заместа крапівы жыта калосіцца — буржуй! міраед! кулак!, — кідае Гастрыту горкую праўду Мульцік. — I тое, што мой Грышка, Ганнін Віцёк і твае дзеці па свеце бадзяюцца, шукаюць немаведама чаго — ты вінаваты! Яны ж на зямлі выраслі... Яны ж павінны былі заместа нас на яе прыйсці, каб хлебам людзей карміць... Не пайшлі... Таму што ведалі: такія гастрыты, як ты, не дадуць ім ні спакою, ні волі...» Разам з тым аўтар паказвае не толькі віну Гастрыта, але і бяду яго. Гастрыт верыў у тое, што робіць дабро, што будуе шчаслівае жыццё, дапамагае чалавеку стаць лепшым, пазбавіцца ад перажыткаў. Развітваючыся з жыццём, Мікіта не адчувае ў душы спакою, які ёсць у Васіля і Ганны, бо яны не адарваліся ад зямлі, не здрадзілі першаасновам чалавечага існавання. Ён позна, калі ўжо нічога нельга ні паправіць, ні змяніць, спасцігнуў, як і дзеля чаго варта жыць на свеце. «...Калі б другое жыццё... У мяне б нічога не было... Толькі шмат дзяцей і хлеба... Я здуру людзей жыць вучыў, а мне б хлеб расціць, дзяцей гадаваць... Гэта святое... Гэта ўсё...» — апошнія словы, якія прамаўляе персанаж. Чалавек прыходзіць у свет, каб рабіць дабро. Так жыве Мульцік, для якога святым у жыцці з'яўляюцца толькі «святло, цяпло, любоў і зямля». Па яго «тэорыі», а паразважаць, пафіласофстваваць гэты персанаж любіць, Бог людзям даў жыццё, каб яны сагрэлі сваімі душамі зямлю, неба, космас і адзін аднаго. А. Дудараў не спрашчае сітуацыю. Рознымі шляхамі ішлі па жыцці Мульцік і Гастрыт, па-рознаму яны сустрэлі свой вечар — чалавечую старасць. Але ў адным аказаліся падобнымі, пра што жорстка нагадвае Мікіта: дзеці не едуць ні да дрэннага Гастрыта, ні да добрага Мульціка, ні да пакутніцы Ганны. Не толькі не едуць, але і не пішуць бацькам. Ганна з Васілём не ведаюць нават, дзе, у якім канцы вялікага Саюза знаходзяцца іх сыны. Некалькі разоў у п'есе паўтараецца сцэна, калі персанажы заўважаюць кагосьці на дарозе да вёскі. Тады змаўкае самая зацятая спрэчка, перапыняецца шчырая задушэўная споведзь— старыя глядзяць на дарогу, чакаюць. Аднак на працягу дзеяння ў Вежках так ніхто і не з'яўляецца. Гэтае чаканне сімвалічнае, як і шмат што іншае ў творы, напрыклад, стары калодзежны журавель. На ім у якасці груза — «...I шчарбатая шасцяронка ад камбайна, і доўгая мядзяная гільза ад снарада, і кавалак гусеніцы ад трактара, і нават іржавая прабітая каска». Гэтыя дэталі і рэчы нагадваюць пра пэўныя падзеі ў жыцці народа. Пакінутыя старыя чакаюць з'яўлення не толькі сваіх дзяцей. Яны чакаюць вяртання дзяцей вёскі, што забыліся на свой абавязак перад зямлёй, чакаюць людзей, якія зоймуць іх месца, працягнуць іх справу. Пры ўсім драматызме і няпростасці ўзноўленых жыццёвых сітуацый твор заканчваецца на аптымістычнай ноце. Мульцік заўважае некага на дарозе ў вёску, і гэты «нехта» не збочыў, ідзе ў Вежкі? подходит? я так понимаю, нужно не на русском? 
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы