Нужно сочинение на тему осенний листок,можно провести линию между листком и жизнью человека, хотя бы на один лист а4

Нужно сочинение на тему осенний листок,можно провести линию между листком и жизнью человека, хотя бы на один лист а4
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Я сядзеў ля акна і глядзеў, як з бярозы дадолу ляцеў жоўты ліст. Ён кружыўся, пераварочваўся, падстаўляў сонцу то адзін, то другі бок. Вецер то ўзнімаў яго ўверх, то зноў кідаў уніз. І мне падумалася, што лёс гэтага жоўтага асенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. Ён нарадзіўся на галінцы маленькім і безабаронным. Дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла яго і выгадавала. Яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна як чалавечае дзіця і яго маці. І вось яны павінны развітацца. Ліст адрываецца ад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. Напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітвацца са сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. Мы таксама калі-небудзь павінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. Мы паступім у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу, ажэнімся. Невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцім цесную сувязь з бацькамі. Будзем наведваць іх толькі час ад часу. Жыццё будзе кідаць нас то ўверх, то ўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. І невядома, як яно павернецца. Той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзь рамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. Яго лёс такі ж непрадказальны, як і наш. І вось назіраю я за асеннім лістом, мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці, што нас чакае ў будучыні. Падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавы ліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. Дзякуй табе, ліст!
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы