Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Восень — гэта такая пара года, калі лісце на дрэвах перафарбоўваецца ў розныя колеры. Можна падумаць, што часам гэта бывае з-за сонечнага святла, але гэта рэдкасць. Дрэвы скідаюць з сябе лішнюю вагу лісця, а таксама робяць падрыхтоўку да зімы, каб пухнаты снег ахутваў іх густыя галіны. Падчас лістападу дрэва пазбаўляецца ад лішку мінеральных соляў, якія назапашваюцца ў лісці за лета. Ліст выпарвае вільготу. Замест яе пастаянна паступае новая з каранёў з глебы. Але ў такой вадзе раствораныя розныя солі, таму атрымліваецца, што ў лісце трапляе не вада, а солевыя растворы. Часткова імі харчуецца расліна, а астатнія солі адкладаюцца ў клетках лісця. Да прыходу восені яны становяцца вельмі мінералізаваныя. Лішак мінеральных соляў парушае жыццядзейнасць раслін, таму неабходна, каб такое лісце скідвалася, а ўвясну яму на змену вырастала новае.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы