ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА НАЙТИ СТИХ АЛЕСЯ РАЗАНАВА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛИТЕРАТУРЕ

ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА НАЙТИ СТИХ АЛЕСЯ РАЗАНАВА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛИТЕРАТУРЕ
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Палёт Дакуль мне яшчэ трываць? Птах, з якім я лячу праз імглістую бездань часу, з няволі — у вызваленне, са скрухі — у радасць, з цемры — у светлы- ню, паварочвае да мяне галаву і кажа: датуль, пакуль хопіць часу, датуль, пакуль хопіць цябе самога, датуль, пакуль хопіць нас.. . Я кармлю птаха сваім целам, паю сваёю крывёю і перастаю ўжо адрозніваць, дзе ён, а дзе я, а дзе час.. . Усё загойваецца на мне маё цела, усё аджывае ўва мне мая кроў, усё патрабуе птах сабе новай ежы, і ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш не- рухомы палёт. *** Снег Такое маўчанне ў снезе, такая далеч, такая бель - што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такою. Шастае шорсткая асака. Сінеюць самотныя лозы. У вёсцы запальваюць агні. У снега позірк маіх надзей, у снега маіх летуценняў голас. Снег, ты з бясконцасці? ты з дасканаласці? ты са скону? Усё, што буяла, цвіло, красавала, Усё, што стала мінулым, Усё, што вярнуцца назад не можа, - Вярнулася ў белы снег. У наваколлі яшчэ адно наваколле, У адвячорку яшчэ адзін адвячорак, У долі яшчэ адна доля: снег. Свет спавядаецца перад снегам. Кранаю далонню снег. *** Эксперымент З глыбінь, як лава з кратэра, вырвецца распад. Экс- перы- мен- та- та- ры не ідуць назад. Азонам вее ў зале, ды лілавее шкло. Святло, што вызвалялі, ім сэрцы апякло. Учора за гарамі, цяпер выразна, тут.. . Лаві, кардыяграма, узмахі амплітуд! Агні, дажджы і здані вандруюць за сцяной. Мы плацім за пазнанне нязнанаю цаной. А маладому сняцца усмешкі і руччы.. . Адчайна мітусяцца спакойныя ўрачы. Загінем — не загінем, бадай, не ў гэтым сэнс.. . Работу, што пакінем, наступны данясе. Такое наша шчасце. калі далёкі хтось праз многа-многа часу нягучна скажа: ёсць! ...Прыпаў да занавескі знясілены прамень, акамянела вестка.. .
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы