Помогіце напісац сачіненіе на тэму «Вобразт Гусляра і княза » помогіце пожалуста

Помогіце напісац сачіненіе на тэму «Вобразт Гусляра і княза » помогіце пожалуста
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
У паэме Я.Купалы «Курган» паказаны вобраз гусляра. Гэта стары чалавек, падуладны князю. Пра талент гусляра ведалі па ўсім свеце. Гусляр быў любімым і прызнаным у народзе. Ён быў чалавекам з вельмі чуйнай душою, здольны глыбей адчуваць, бачыць, усведамляць жыццё і з захапленнем расказваць пра гэта ў сваёй музыцы. У песнях гусляра апявалася цяжкае сялянскае жыццё і ў той жа час адчувалася спадзяванне на шчасце і лепшую долю. Сіла ўздзеяння мастацтва гусляра была настолькі вялікая, што ёй захапляліся не толькі людзі, але нават і ўсё жывое, прырода.Гусляр — прыгонны чалавек, уласнасць князя, аднак ён мае сваю годнасць, погляды на жыццё, мужнасць. Апрануты гусляр, як звычайны селянін, носіць світку, здаецца, нічым не выдзяляецца сярод іншых, але ў яго «задумных вачах незвычайны агонь». Гэты агонь у вачах не прыніжанага, забітага чалавека, а мудрага старца, які за сваё жыццё пабачыў і зведаў многа. Ён мае свой погляд на свет і людзей, на грамадскія праблемы, выражае ідэалы «цемры сярмяжнай». У сваіх песнях гусляр нёс людзям праўду пра іх жыццё, таму «песня-дума за сэрца хапала». Слухаючы гусляра, сялянам здавалася, што кожны ў рэшце рэшт знойдзе сваё шчасце і «папараць-кветку».На вяселлі княжацкай дачкі гусляр вырашыў сказаць праўду пра князя і яго багацце. Гусляр ведаў на што ідзе. Ён адмовіўся ад «поўных гуслі дукатаў».Скурганіў бы душу чырванцом тваім я, Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна.Задума князя купіць гусляра за грошы, зрабіць яго сваім песняром і зламаць духоўна не спраўдзілася. Гусляр не здрадзіў сабе і свайму народу. Ён застаўся сапраўдным мастаком, вольным і незалежным духоўна. Гусляр загінуў, але перамог князя ў гэтым паядынку. Памяць пра яго жыве ў народзе. Людзі не забываюць свайго мастака, яго песні. Курган — гэта не магіла старца-гусляра, а помнік чыстаму сумленню, годнасці і таленту.

Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы