СРОЧНО!!!Напишите пожалуйста пару стихов про зиму и снег на биларусском языке.

СРОЧНО!!! Напишите пожалуйста пару стихов про зиму и снег на биларусском языке.
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Зіма  Вось і прыйшлі жаданыя  Зімовыя дзянькі.  Дык даставай схаваныя  І саначкі каваныя,  І лыжы, і канькі!  Яны ўжо застаяліся -  Дай волю ім хутчэй!  Вітай, раздолле белае!  Хай кроў у жылах бегае  Шпарчэй і гарачэй!  Ніл Гілевіч  Зіма  Снег белы. Ён на сонцы аж гарыць.  І чысты-чысты. А па светлым - груба  Ідзе натоўп. Куляюцца з гары  Падлеткі. І ляцяць адчайна ў гурбы.  Вясёлым смехам поўніцца іх лёт.  Як зорачкі, сняжынкі пад нагамі...  Люстэркам залатым іскрыцца лёд,  І вершы я па ім пішу канькамі.  Васіль Дэбіш  Першы снег  Я раніцой расплюшчыў вочы,  Спыніўшы сноў імклівы бег.  Святло чароўнай белай ночы  Разліў па хаце першы снег.  Падскочыў з ложка да фіранкі,  Багацця белага - да стрэх.  І гурбы пульхныя на ганку,  З'явіўся сябар лепшы - снег!  Цяпер штодня я з ім гуляю.  І нават ноччу часта ў сне  Будую крэпасці, знішчаю,  А ён цярплівы гэткі, снег!  Міне зіма. Вясна настане  І снег змяце з падворка прэч.  Ды не навечна ён растане -  Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!  Павел Саковіч 
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы