Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе — запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў. Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыгажосці!
Не нашли ответ?
Похожие вопросы