Ответ(ы) на вопрос:
Гость
На пачатку 978 года Рагнеда была прасватана за вял.кн. кіеўскага Яраполка, які шукаў саюзу з Рагвалодам супраць свайго брата Уладзіміра, кн. ноўгарадскага. Калі ў Полацк прыехалі і ўладзіміравы сваты, паводле летапісу, Рагвалод запытаўся дачку ці хоча яна замуж за Уладзіміра, а Рагнеда адмовілася ад шлюбу з сынам рабыні.Калі сваты паведамілі Уладзіміру і Дабрыні адказ Рагнеды, тыя з войскам з варагаў, наўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска-пскоўскіх) прыйшлі пад Полацк, калі Рагнеду ўжо сабраліся везці да Яраполка. Рагвалод выйшаў супраць, але пацярпеў паразу ў бітве і зачыніўся ў горадзе. Полацк быў узяты вясною 978 года, Рагвалод з сынамі, жонкай і Рагнедай трапіў у палон. Дабрыня зневажаў Рагвалода і Рагнеду, нагадаў ёй словы пра рабыніча, і загадаў Уладзіміру згвалціць яе на вачах бацькі і маці. Пасля Рагвалод разам з жонкай і сынамі быў забіты.Няслушна лічыць, што абразлівыя Уладзіміру словы належаць самой 12-гадовай Рагнедзе і што менавіта яны былі прычынай вайны. Сапраўдная прычына ў тым, што Рагвалод уступіў у барацьбу Уладзіміра і Яраполка на баку аднаго з іх. Адказ Рагнеды сведчыў пра палітычны выбар Рагвалода на карысць Кіева, што немінуча вяло да вайны з Ноўгарадам.Рагвалодавічы — княжацкі род
(да падзелу на ўдзелы)Рагвалод1-ы сын Рагвалода (імя невядома)2-і сын Рагвалода (імя невядома)Рагнеда Рагвалодаўна
(муж: вялікі князь кіеўскі Уладзімір)Ізяслаў УладзіміравічУсяслаў ІзяславічБрачыслаў ІзяславічУсяслаў БрачыславічНеўзабаве, 11 чэрвеня 978 года, Уладзімір стаў вял. кн. кіеўскім і забіў свайго брата Яраполка. У Кіеве было спраўлена яго вяселле з Рагнедай, дзе ён даў сваёй новай, другой ужо, жонцы імя Гарыслава. Рагнеда-Гарыслава была паселеная ў сяльцы на р. Лыбедзі пад КіевамПлануючы ажаніцца з візантыйскай прынцэсай Ганнай, а перад гэтым ахрысціцца, перад 986 годам Уладзімір мусіў развесціся з усімі сваімі паганскімі жонкамі, у т.л. з Рагнедай. Напэўна, да гэтага часу (985—986) трэба аднесці і замах Рагнеды на Уладзіміра.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы