Черчение
Падзяліце прыметнікі на тры групы:
1. Утвараюць усе формы ступеней параўнання
2. Утвараюць толькі складаную форму
3. Не ўтвараюць
Ліловы, добры, буланы, гарысты, блізарукі, гняды, трывожны, малінавы, рашучы, светла-зялёны, карычневы, шурпаты, шчаслівы, лёгкі, удумлівы, чарнявы, вусаты, босы, урадлівы, яснавокі, вясёлы, дысцыплінаваны.
Затранскрыбіруйце тэкст
Груша цвiла апошнi год.
Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга
пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна
кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула
да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi
маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна
такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе
ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не
будзе канца.
I, аднак, надыходзiла яе апошняя часiна.
Дняпро падбiраўся да яе спакваля, патроху, як
разбойнiк. У вечным сваiм iмкненнi скрышыць правы
бераг, ён падступаў у палавень зусiм блiзка да яго,
руйнаваў адхоны, зносiў, каб пасадзiць у другім месцы,
лазу, гвалтоўна вырываў кавалкi берага або асцярожна
падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя брылы
зямлi.