Дипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

Вельмі багатымі і разнастайнымі з'яўляюцца балады навелістычнага характару, у якіх адным з распаўсюджаных вобразаў з’яўляецца нявестка, якую свякруха закляла ў рабіну. Ператварэнне адбываецца часцей у разнастайныя запаветныя дрэвы: рабіну, каліну, таполю, яліну. Пры дапамозе такіх ператварэнняў аўтар перадае нам жыццё гаротнай дзяўчыны, якую не ўзлюбіла свякруха, раскрывае ўнутраны свет закаханай маладзіцы, паказвае яе перажыванні і пакуты ад нешчаслівага кахання:

Стрыкуча крапіва балотная,

Журліва свякрова нягодная.

Біла нявесту як дзень, дак ноч,

Гнала нявесту з двара далоў:

— Ідзі, нявеста, у чыста поле,

Скінься, нявеста, рабінай [3, с. 125].

Перад намі паўстаюць адразу два вобразы – свякрухі нягоднай і беднай нявесткі. У гэтай баладзе свякруха выступае адмоўнай, сварлівай жанчынай, якая незадаволена маладзіцай і заклінае яе ператварыцца ў рабіну. Тут праяўляюцца рэўнасныя адносіны да нявесткі за сына. Маці хоча, каб дзіця было побач з ёй, а не з маладой жонкай. Менавіта таму ў гэтым вобразе нам бачны недобразычлівыя, эгаістычныя паводзіны чалавека. Нявестка наадварот паўстае добрай, ціхмянай дзяўчынай, якая кахае свайго хлопца. Праз яе паводзіны мы бачым, што гэта паслухмяная, са светлай душой маладзіца.

У баладах пра напады татар прысутнічае вобраз бярозы:

— Ты, бярозе, хілява-бялява,

Чаму ты ў полі не вясёла?

Чаму ты, бяроза, суха, не зелена? [3, с. 264]

Вобраз бярозы, якая траціць сваю прыгажосць, засыхае, церпіць ад наездаў татар, прыйшоў у баладу, на думку К. П. Кабашнікава, з вясельнай паэзіі. У баладных песнях бяроза – вобраз самадастатковы. Нам дастаткова толькі аднаго эпізода, каб убачыць спусташальнасць татарскіх набегаў [14, с. 336].

Сустракаецца ў баладных песнях і вобраз каліны. Сімвалічны вобраз каліны – адзін з самых распаўсюджаных і сэнсава шматгранных. Ярка і пераканаўча каліна як вобраз-сімвал маладой дзяўчыны або замужняй жанчыны (нявесткі) выступае ў некаторых народных баладах. Паводле адной з балад, праклятыя за грэх казак і дзяўчына прараслі пасля смерці: казак – яварам, а дзяўчына – калінаю.

У народнай баладзе ператварэнні герояў могуць адбывацца не толькі ў дрэва, але і ў іншыя вобразы. Пра гэта сцвярджаюць і навукоўцы. Так, знаўца балад Л. Салавей адзначае, што “адным з яскравых вобразаў у баладах з’яўляецца ластаўка” [25, с. 487]. Прыкладам можа служыць балада:

Да ў нядзельку раненька на зары

Шчабятала ластаўка на моры,

На беленькім камушку седзючы,

І на беражочак гледзючы:

— Ой, татулька, татулька, для бога,

Знімі мяне з камушка бялога [3, с. 239].

Тут назіраецца первўвасабленне дзяўчыны ў ластаўку. Сама на сабе гэтая птушка сімвалізуе лепшыя якасці: дабрыню, чысціню, пяшчоту. Так праз вобраз ластаўкі паказваюцца нам якасці дзяўчыны і робіцца гэта для большай эмацыянальнасці, праўдзівасці.

Асабліва часта сустракаецца ў баладных песнях вобраз шэрай зязюлькі – сімвал жанчыны, якая горка сумуе-тужыць – або ў разлуцы з каханым, або па дому бацкоў. Па словах Л. Салавей, “матыў ператварэння жанчыны ў птушку, найчасцей зязюлю, а яе дзяцей у дробных птушачак, салавейкаў, прысутнічае ў некалькіх сюжэтах і з'яўляецца сюжэтастваральным, без гэтага ператварэння сюжэт не можа існаваць, ён рассыпаецца” [25, с. 445]. Неабходна дадаць, што на Беларусі зязюлю лічылі птушкай жаночага роду, птушкай без пары, птушкай-удавой. За вобразам зязюлі замацавалася і сімвалічнае значэнне вяшчунні і варажбіткі. Зязюлі па народных павер’ях, дадзена знаць тое, чаго не ведаюць і не могуць ведаць людзі, таму ў песнях яна прадказвае лёс.

Да рэдкіх сюжэтаў балад адносяцца творы з вобразам арла. Арол у індаеўрапейскай міфалогіі заўсёды знаходзіцца на вяршыні «Дрэва Сусвету». Гэтая птушка служыла пасланцам багоў, далятала да мора, прыносіла адтуль весткі, могла бачыць ніжніх ранейшых багоў, зрынутых у апраметную [25, с. 463]. У беларускай фальклорнай спадчыне арол таксама памяшчаецца часта на дубе — дрэве Перуна, ці «Дрэве Сусвету»:

Узяў стрэльбу да застрэліў гарла на дубе.

Дзе галоўка упала, там цэркаўка стала,

А дзе крылца ўпалі, там алтары сталі.

А дзе ножанькі ўпалі, там свечанькі сталі [3, с. 484].

Асаблівасцю казачных балад з'яўляюцца таксама вобразы дзікіх звяроў, пра якія дастаткова міфалагічных уяўленняў і якія шырока прадстаўлены ў казках. Гэта найперш воўк (сюжэты «ваўкі-нянькі», «воўк перамагае ў шлюбным спаборніцтве», у першым сюжэце яго можа замяніць мядзведзь):

К-во Просмотров: 221
Бесплатно скачать Дипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах