Дипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

Капыцейкам зямлю сячэ,

Свайму пану вады дастае [ 3, с. 281].

Драматызм народных балад дасягаецца з дапамогай адкідвання падзей, якія адбываюцца пасля асноўнага канфлікту. Напрыклад, у беларускіх фальклорных баладах дачка даведваецца пра тое, што бацька забіў маці, сын высвятляе, што маці загубіла яго жонку. Пра тое, што адбываецца далей, балада не гаворыць.

Драматычны пачатак жанравай структуры балады цесна звязаны з напружанасцю дзеяння, якая падкрэсліваецца звычайна адмысловым, імклівым, вершаваным рытмам. Па сутнасці, кожная балада — гэта маленькая драма. Канфлікт, які пакладзены ў аснову, заўсёды востра драматычны. Развязка ж, якая выступае сюжэтным завяршэннем канфлікту, носіць не проста нечакана-эфектны, але часта трагічны характар. У вядомай ступені драматызм балад звязаны таксама з той атмасферай страху і жаху, без якой наогул нельга ўявіць мастацкую прыроду традыцыйнай фальклорнай балады. Часам драматызм народных балад цесна пераплецены з рэлігійнымі і міфалагічнымі вераваннямі людзей, нібы выцякае з іх. Чалавек прызнае існаванне нейкай неспасціжнай і непадуладнай яму сілы. У большасці балад гэта проста ўсведамленне таго, што вонкавыя, аб’ектыўныя акалічнасці часта аказваюцца мацнейшымі за ўнутраныя, суб’ектыўныя падахвочванні асобнага чалавека. Адсюль характэрны для балад змрочны каларыт.

З усяго спектра праблем ледзь не самай галоўнай з’яўляецца супрацьстаянне асобы і лёсу. У беларускай народнай баладзе выразна прасочваецца ідэя справядлівасці: калі чалавек не кіруецца загадамі лёсу - ён будзе пакараны. Герой нярэдка свядома кідае выклік лёсу, аказвае яму супраціўленне насуперак усякім прадказанням і прадчуванням. Пра гэта яскрава сведчыць сапраўдны шэдэўр беларускай ліра-эпічнай паэзіі — балада пра Бандароўну. Гэтая прыгожая, гордая і смелая дзяўчына з народа, якая вырашыла лепш загінуць, чым паступіцца сваёй чалавечай і дзявочай годнасцю:

— А ці лепей, Бандароўна, ў пяску гніці,

Як за мною, за Хаміцкім, ў атласе хадзіці? [ 3, с. 343]

Гераіня спрабавала пазбегнуць пагібелі, ды потым прыняла смерць, але не скарылася панскай прыхамаці, не аддала на здзек свой жаночы гонар і засталася непараможнай. Калізія, якая, здавалась бы, абмежавана сюжэтнымі рамкамі (лёс адной дзяўчыны), у сапраўднасці шырока распаўсюджаная і мае грамадскае значэнне. Так, перад намі нібы канцэнтраванае выражэнне лёсу ўсяго народа, у маральнай пазіцыі Бандароўны ўвасабляюцца значымыя бакі маральнага кодэкса простага люду, які процістаіць рабаўнікам. Далёка не заўсёды баладныя сюжэты маюць шчаслівы фінал, у якім перамогу атрымлівае справядлівасць. Наадварот, для балад характэрны наймацнейшы драматызм зместу. Сюжэтныя калізіі да мяжы завостраны і напружаны, увага скіравана на канфлікты і сітуацыі, у якіх магчымасць шчаслівых развязак выключана. Як правіла, баладныя песні завяршаюцца трагічна.

Драматычныя калізіі ў беларускіх народных баладах пра паходжанне кветак братак спалучаюцца з матывам інцэсту. У фальклоры нашага народа існуюць два варыянты сюжэта. Першы апавядае, як разлучаныя ў дзяцінстве брат і сястра сустракаюцца дарослымі і ўступаюць у кроўна-роднасны шлюб, з якога няма выйсця. Па сваёй волі яны ператвараюцца ў кветкі (на брату — сінія кветкі, на сястры — жоўтыя), і гэта толькі павялічвае драматызм. Частка запісаў мае іншае вырашэнне канфлікту — брат і сястра шчасліва пазбягаюць інцэсту. Л. Салавей адзначае, што “нават у тэкстах, дзе інцэст пазбягаецца, застаецца інерцыя ўяўлення, што грэх адбыўся, і брат з сястрой ператвараюцца ў кветку “браткі”. Прытым кветка гэтая ўспрымаецца як купальская трава, якую дзеўкі будуць збіраць на Купаллі і ўспамінаць брата і сястру” [ 25, с. 458]. Народная этыка рашуча асуджае такі ракавы збег абставін, менавіта таму практычна заўсёды балада заканчваецца трагічна. Драматычная напружанасць канфлікта даводзіцца да крайніх межаў, аснову сюжэтнага развіцця складаюць жахлівыя супадзенні і непапраўныя выпадковасці.

Часам драматычны пачатак у баладах настолькі моцна выражаны, што з-за гэтага аўтарскі аповед адыходзіць на другі план або зусім замяняецца маналагічнай або дыялагічнай формай апавядання. Напрыклад, адзін з варыянтаў балады “Разважлівая дзяўчына ў палоне” пабудаваны як размова Дуная, паланянкі і капітана:

— Дунай, Дунай, Дунайчык мой,

Чаму ж ты, Дунай, так ціхенька ідзеш?

— Як жа мне, Дунаю, ціхенька не ісці?

Бо па мне, Дунаю, тры чаўны плывуць...

...У трэцім чаўночку дзяўчына плача [3, с. 79].

Разважлівая паланянка адмаўляецца ад прапановы капітана “слуз?

К-во Просмотров: 225
Бесплатно скачать Дипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах