Дипломная работа: Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

Так лічыу не толькі Бялінскі. Раманамі Скота зачытваліся Пушкін, Лермантаў, Дастаеўскі – прызнаныя геніі рускай літаратуры. Творчасць Скота, якая вызначаецца гістарызмам, асабістым поглядам на падзеі, рамантычнымі героямі і рэалістычным паказам жыцця, паўплывала на на развіццё гістарычнага рамана ў сусветнай літаратуры 19-20 стагоддзяў.

Вальтэр Скот, па адукацыі юрыст, з 1799 шэрыф,з 1806 сакратар суда, але ў першую чаргу ён назаўсёды застанецца сусветна знакамітым пісьменнікам, паэтам, біёграфам і гісторыкам. Лічыцца вынаходцам жанру гістарычнага рамана.

Пісьменнік нарадзійся ў Эдынбургу ў сям’і адваката Вальтэра Скота. Яго маці, Ганна Рэзенфорд, была дачкою прафесара медыцыны Эдынбургскага унівнрсітэта. У сям’і з дванаццаці дзяцей у жывых засталіся толькі шасцёра. Вальтэр быў дзявятым па ліку. У раннім узросце перахварэў на дзіцячы параліч, што прывяло да атрафіі мышцаў правай нагі і пажыццёвай кульгавасці. Нягледзячы на фізічную загану, ужо ў раннім узросце ўражваў усіх сваім розумам і выдатнай памяццю.

З дзяцінства Скот з непадробленым інтарэсам слухаў апавяданні дарослых аб Шатландыі і старадаўніх часах. У хуткім часе ён сам пачаў многа чытаць, у тым ліку і антычных аўтараў, захапляўся раманамі і вершамі, у асаблівасці традыцыйнымі баладамі і легендамі Шатландыі. Дзякуючы фенаменальнай памяці, ён да самай найдрабнейшай дэталі запамінаў абставіны разнастайных войнаў, паходаў, пабоішчаў, імены і тытулы гістарычных асоб. Адукацыю Вальтэр Скот атрымаў у Эдынбургскай школе, а пазней у горадзе Кельса. Па парадзе бацькі паступіў вучнем у адвакацкую кантору, але маладому Вальтэру гэта не асабліва падабалася. Захапленне кнігамі ніколі не пакідала яго, і ён працягваў чытаць, у тым ліку і на іспанскай, італьянскай, французскай і лацінскай мовах. Разам са сваімі сябрамі стварыў у каледжы “Паэтычнае таварыства”, вывучаў нямецкую мову і чытаў нямецкую паэзію.

У першыя гады самастойнай адвакацкай практыкі ездіў па краіне і адначасова збіраў народныя легенды і балады аб шатландскіх героях мінулага.

Ў 1791 ён пазнаеміўся са сваёй першай каханай – Вільямінай Бельшаз, дачкою эдынбургскага адваката. Гэта каханне было няўдалым, і юнак расчараваўся ў рамантычных адносінах. Некаторыя рысы дзяўчыны на працягу многіх гадоў час ад часу з’яўляліся ў творах пісьменніка. Тым не менш у 1797 годзе ён ажаніўся з Шарлотаю Карпентар, бацькі якой, французскія раялісты, уцяклі ад рэвалюцыі ў Шатландыю. Яны шчасліва пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль Шарлота не памерла ў 1826 годзе.

У сярэдзіне дзевяностых гадоў Скот пачаў цікавіцца нямецкім рамантызмам, сярэдневяковымі раманамі і шатландскімі баладамі. Яго першая апублікаваная паэма “Паляванне, Вільям і Алена” была па сутнасці вольным перакладам дзвюх нямецкіх балад. У гэтыя гады Скот жыў актыўным грамадзянскім і літаратурным жыццем. Менавіта гэта перыяд з’яўляецца пераломным у жыцці пісьменніка. Прызначэнне шэрыфам у акругу Селькірк значна паправіла яго матэрыяльнае становішча. Скот пасяліўся ў маентку свайго страечнага брата, які пераехаў у Індыю.

Маёнтак Эшціль размяшчаўся на беразе ракі Твід у адной з найпрыгажэйшых мясцін Англіі. Прыгожыя сады, маляўнічыя тэрасы і мноства кветак рабілі маёнтак райскім кутком, дзе Скот пражыў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця. У акружэнні сям’і, заняты любімай справай, пісьменнік ствараў твор за творам – “Песня апошняга мінестрэля”, “Марміён”, “Дзева возера” зрабілі яго знакамітым.

У 1806 годзе Скот стаў сакратаром суда. У той жа час ён уклаў грошы ў друкарню свайго сябра Джэймса Балантайна. У 1813 годзе фірма аказалася на грані банкруцтва, і Скот выратаваў яе. Тым не меньш усе наступныя творы Скот пісаў для продажу, арыентуючыся на інтарэс публікі, паколькі ганарары ішлі на ўтрыманне сям’і і выплату даўгоў. У 1813 годзе Скот знайшоў чарнавікі свайго рамана, які ён распачау яшчэ ў 1805 годзе. І ў 1814 годзе за мінімальны адрэзак часу напісаў раман “Уэверлі”, які стаў вельмі папулярным.

Раманы Скота падзяляюцца на дзве асноўныя групы. Першая прысвечана недалёкаму мінуламу Шатландыі, перыяду айчыннай вайны: ад пурытанскай рэвалюцыі шаснаццатага стагоддзя, да разгрому горных кланаў васямнаццатага стагоддзя. У гэтых раманах Скот малюе незвычайна багаты і рэалістычны тыпаж. Гэта цэлая галерэя шатландскіх тыпаў самых разнастайных сацыяльных слаёў. Але па большай частцы гэта тыпы дробнамаёнткавай буржуазіі, сялянства і дэкласаванай бядноты.

Другая асноўная група прысвечана мінуламу Англіі і кантынентальных краін. Пераважна сярэднявеччу і шаснаццатаму стагоддзю. Да гэтай групы належаць і творы на якіх засноўваецца гэта дыпломная работа – “Квенцін Дорвард” і “Айвенга”. Да гэтай групы таксама належаць творы “Кенільворт” і “Ганна Гейернштэйская”.

1.1 Раман “Айвенга” і адлюстраваны ў ім свет рыцарства

Айвенга (анл.Ivanhoe) – герой рамана В.Скота "Айвенга" (1819). Дзеянне рамана адбываецца ў канцы ХII стагоддзя, у эпоху караля Рычарда Львінае Сэрца. Гэта быў час, калі заваяванне Англіі нарманамі было яшчэ вельмі свежым у памяці англасаксаў. Менавіта пагэтаму прыналежнасць героя да саксонцаў ці нарманаў мела такое значэнне ў апавяданні: жорсткія, карыслівыя, ганарыстыя феадалы Фрон дэ Беф, Мальвуазен, дэ Брасі, вядома, аказваюцца нарманскімі рыцарамі; выклікаюць сімпатыю Седрык і яго сын Айвенга, сумленны разбойнік Локсли (ён жа Робін Гуд) – саксонцы. Але ж калі Седрык адданы ідэі аднаўлення незалежнасці Англіі і перадачы трону саксонскаму каралю, то яго сын яскрава ўсведамляе дарэмнасць усіх гэтых надзеяў.

Прагнаны з дому бацькам, Айвенга паступае на службу да караля Рычарда і разам з ім адпраўляецца ў крыжовы паход. Поспех не спадарожнічаў гэтаму пачынанню. Рычард трапляе ў палон да герцагаАўстрыскага, Айвенга, вылечыўшыся ад ран, дабіраецца да Англіі, дзе вымушаны спачатку скрываць сваё імя: дома ў яго мала сяброў і занадта многа ворагаў. І толькі адзін чалавек чакае яго вяртання – прыгожая дзяўчына Равэна, сяброўка яго дзіцячых гульняў, выхаванка Седрыка, унучка апошняга саксонскага караля і каханая Айвенга.

Знаўца гісторыі, В.Скот зусім не ідэалізуе прошлае, ён паказвае свет грубы, жорсткі і небяспечны, дзе звычайная вандроўка з маёнтка ў горад магчыма толькі пад аховай узброенага атрада, што таксама не гарантуе шчаслівасць фіналу – па дарозе можа здарыцца ўсё што хочаш. Да таго ж, як хітравата заўважае аўтар, апісваючы раскошныя пакоі ледзі Равэны, чытачкам наўрад ці трэба зайздросціць апартаментам сярэднявяковай прыгажуні – сцены хаты так дрэнна замазаны, што праз іх дзьме, і фіранкі ад гэтага пастаянна калышуцца.

Аднак дыскамфорт не хваляваў людзей таго часу, для іх гэта было нормай, і не мела ніякага значэння ў параўнанні з другой праблемай – пастаянна быць гатовым, каб адбіць напад і абараніць сваё жыццё. Гэта датычылася як магутнага лорда, так і апошняга раба-свінапаса, што выхоўвала цвёрдасць нораву і звычку да ўсякага роду нечаканасцей.

В.Скотт стварае ў рамане яркія і сваеасаблівыя характары, у кожнага з іх свае асаблівасці і кожны выклікае цікавасць. Якімі б бесчалавечнымі зладзеямі ні здаваліся нарманскія рыцары, ім нельга адумовіць у мужнасці, рашучасці і цэласнасці натуры. Рызыкаваць жыццём – іх прафесія, а яны – сапраўдныя прафесіяналы, якія імкнуцца выказаць воінскую доблесць пры любым зручным выпадку, ці то вайна з нявернымі ў Палестыне ці рыцарскі турнір у Англіі. З гэтымі людзьмі, якія прывыклі дасягаць сваёй мэты, не гледзячы ні на што, і сутыкаецца Айвенга, які вымушаны абараняць свае правы і сваё каханне.

В.Скот стварае партрэт ідэальнага рыцара, у якога прыгажосць спалучаецца з розумам і высакароднасцю, а храбрасць – з уменнем змагацца. Айвенга захоўвае вернасць сваёй каханай і свайму каралю, гатовы дапамагчы нават павержанаму ганеннем яўрэю Ісааку, хаця, у адпаведнасці з поглядамі таго часу, хрысціянін не павінен быў клапаціцца аб жыцці адрынутага племяні.

Айвенга – доблесны, чэсны і бескарыслівы. Аднак гэтыя яго якасці настолькі вылучаюць Айвенга сярод іншых персанажаў, што ён здаецца найменш пераканаўчым з іх. Дарэчы, як і прыгожая Равэна, вельмі падобная на станоўчую паненку пачатку XIX стагоддзя. Яе антыподам у рамане становіцца Рэвэка, дачка Ісаака. Не менш прыгожая, але больш жывая і самабытная, чым Равэна, яна закахалася ў Айвенга, усведамляючы, што яе пачуццё абсалютна безнадзейнае: ён кахае іншую, а акрамя таго, прорва падзяляе яўрэйскую дзяўчыну і рыцара-крыжаносца. Лёс злучыць іх ненадоўга, каб яны змаглі ўратаваць жыццё адзін аднаму: Рэвэка будзе выходжваць раненага ў час турніру Айвенга. Ён жа ўступіць у бой, каб зняць з яе страшнае абвінавачванне ў чарадзействе. Затым іх шляхі разыдуцца назаўжды.

Шчаслівым фіналам рамана стане вяселле Айвенга і Равэны і прымірэнне саксонцаў з Рычардам Львінае Сэрца, справядлівым і дастойным каралём, які вярнуўся з палону. Равэна і Айвенга будуць жыць шчасліва, "але было б рызыкоўным занадта падрабязна дапытвацца, ці не хваляваў яго ўспамін аб прыгажосці і выкароднасці Рэвэкі.


1.2 Раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныя рэаліі.

"Квенцін Дорвард" быў напісаны ў 1823г.

У рамане адлюстравана жыццё еўрапейскіх краін 15 стагоддзя. З гістарычнага пункту гледжання гэта была пара пачатку заняпаду і разлажэння феадальнага ладу ў Еўропе, пара адмірання старога еўрапейскага рыцарства, гісторыі якога прысвечана вялікая група рамана В. Скота.

У прадумове да "Квенціна Дорварда" В. Скот даў выразную карціну XV стагаддзя, падкрэсліў яго пераломны характар, гібель старых адносін і сацыяльных тыпаў, з'яўленне новых грамадскіх форм і новых людзей. Для шэрагу краін Заходняй Еўропы XV стагоддзе было сапраўды пераходам ад феадальнай старажытнасці да таго прагрэсіўнага перавароту, якім стала для іх XVI стагоддзе, эпоха Адраджэння.

Эпоха ў "Квенціне Дорвардзе" раскрыта ў двух планах – у гістарычным, з сапраўднымі асобамі і падзеямі – з Людовікам XI і яго дваром, з Карлам Смелым з сустрэчай у Пероне і нават з Ардэнскім Вяпруком, Гіёмам дэ ла Маркам – і з цесна звязаным з ім плане мастацкага вымыслу. Дзеючыя асобы рамана В. Скота таксама тыповыя.

Малады салдат-наёмнік з загубленага ў крывавай барацьбе дваранскага роду, Квенцін Дорвард – персанаж даволі характэрны для той эпохі, калі стваралася служывае дваранства Еўропы, якое падтрымлівала першых манархаў.

Не менш характэрнай для тых часоў з'яўляецца і знатная нашчадніца старой феадальнай сям'і Ізабэла дэ Круа, якая таксама, як і Квенцін з'яўляецца толькі пешкай у складанай палітычнай гульні Людовіка, які імкнуўся прыбраць да рук любую зямлю ці замак, што застаўся без моцных гаспадароў.

У эпізоде з гісторыі барацьбы Людовіка і Карла Бургундскага з ашаламляючай паўнатой замаскіраваны ўмовы, у якіх нараджалася самадзяржаўная французская манархія, згуртаваная сілай і хітрасцю Людовіка XI. Колькі бруду і крыві, колькі жорсткасці, каварства, але ж колькі палітычнай хітрасці і дзяржаўнага розуму ў палітыцы хлуслівага Людовіка, які нястомна працаваў над дасягненнем сваёй мэты – стварэннем адзінай Францыі.

Карл Смелы – апошні герцаг Бургундскі – гаспадар вялікай, квітнеючай, стракатай дзяржавы (у той час Францыі належала не толькі частка французскіх зямель, але і тэрыторыя цяперашняй Бельгіі і Галандыі). Ён антаганіст Людовіка XI не толькі таму, што ён валодае краінамі і гарадамі, на якія прэтэндуе Людовік XI, але і таму, што Карл, у прадстаўленні В.Скота – апошні рыцар на троне – цудоўны анахранізм, увасабляючы слаўнае рыцарскае мінулае Еўропы, на змену якому прыходзіць празаічнае будучае: царства разліку, культу грошай, эра буржуа. Гэтыя два вобразы – вялікі творчы поспех пісьменніка.

Карл увасабляе не толькі рысы адыходзячага рыцарскага свету, буйнага, але гераічнага – у ім адзначана і ўласцівасць чалавека XV стагоддзя, закранутага павевам італьянскага Рэнесансу, які расквітаў побач за Альпамі. Старое і новае спалучаецца ў Людовіку XI – каралю, які ахвотна іграе ролю скупаватага хітруна-гараджаніна, гэтакага куманька-прастачка.

Людовік XI прыцягваў увагу многіх выдатных пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён адлюстраваны ў "Саборы Парыжскай Багамацеры" В. Гюго, і аповесці Бальзака "Мэтр Карнэліус", аднак у Скота яго партрэт найбольш глыбокі, найбольш рэалістычны і гістарычны.

К-во Просмотров: 281
Бесплатно скачать Дипломная работа: Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову