Дипломная работа: Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову
Вядома, у паслядоўным праслаўленні маральных якасцей нашага
двараніна ёсць доля характэрнай для В. Скота ідэалізацыі рыцарскага мі- нулага Еўропы. Але ж пісьменнік і пасмейваецца са свайго героя, і прымушае нас памятаць аб тым, што Квенцін – наіўны і гарачы юнак, які валодае розумам, доблесцю, пачуццём сумленнасці, акрамя таго, Квенцін – проста чалавечны, добры, спагадлівы. Гэта ўжо не звязана з яго феадальнай мараллю, да таго ж, Скот паказаў на прыкладзе Ардэнскага Вепрука, што побач з яго ідэальным Квенцінам існуюць і носьбіты сапраўднай адыходзячай маралі, якая вельмі адрознівалася ад высокага духу рыцарскіх раманаў і кодэксу рыцарскага сумлення.
В. Гюго падкрэсліў ў сваім артыкуле "Аб Вальтэру Скоце", што ў гэтым рамане разам з уласцівай пісьменніку цікавасцю да гістарычнага матэрыялу, напружанаму, поўнаму прыгод сюжэту, ёсць яшчэ і вялікі маральны змест.
Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце
2.1 Паняцце гістарызма
Лёс слоўвызначае не "узрост",а іх выкарыстаннеў мове. Словы, якія абазначаюць жыццёва важныя, неабходныя паняцці, вякамі не старэюць; іншыя ж архаізуюцца даволі хутка, мы перастаем іх ужываць, таму што знікаюць самі паняцці, якія гэтымі словамі абазначаюцца. Змянілася сістэма адукацыі – зніклі з нашай мовы словы рэаліст (навучэнец рэальнага вучылішча), класная дама, інстытутка.
Словы, якія служаць назвай паняццяў, з'яў, прадметаў, што не існуюць у наш час, называюцца гістарызмамі. Усе пералічаныя "старыя словы" – гэта гістарызмы. Яны займаюць у мове асаблівае месца, з'яўляючыся адзінымі назвамі прадметаў, якія даўно зніклі з нашага побыту. Таму ў гістарызмаў няма і не можа быць сінонімаў.
Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў - у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры. Цяпер мы не мераем аршыны, не кланяемся валасным старшыням і рады былі б забыць ўсе непатрэбныя, як нам здаецца, словы. Але ж як быць гісторыкам і пісьменнікам, калі яны захочуць апісаць мінулую эпоху? У гістарычнай літаратуры, у мастацкіх творах, якія апавядаюць аб мінулым народаў, нельга не ўжываць гістарызмы. Яны дапамагаюць аднавіць каларыт эпохі, надаць апісанню мінулага рысы гістарычнай даставернасці.
Аднак статус гістарычных рэалій не заўсёды з’яўляецца пастаяннай уласцівасцю слова. Змяненне гэтага статуса заметна на прыкладзе перахода тэрмінаў у рэаліі і наадварот – рэалій у тэрміны і другія, нетэрміналагічныя адзінкі. Некаторыя тэрміны па той ці іншай прычыне паступова адыходзяць у вобласць гісторыі і становяцца свайго рода гістарычнымі рэаліямі. А могуць і набываць новае жыццё.
Ужо хрэстаматыйным стаў прыклад з самалётам. У свой час ён быў уся толькі дываном (казачная рэалія), а потым нечакана-негадана набраў высату ў значэнні лятацельнага апарата (тэрмін), а цяпер, у адным радзе з больш дасканалымі сваімі братамі і сёстрамі – ракетамі і спутнікамі, – ператварыўся ў элемент звычайнай і штодзённай мовы.
2.2 Класіфікацыя гістарызмаў
Так як праблема гістарызмаў з’яўляецца мала вывучанай існуюць некаторыя спрэчкі адносна іх класіфікацыі.
У слоўніку архаізмаў і гістарызмаў яны класіфіцыруюцца наступным чынам:
– Уласна лексічныя гістарызмы.
Да іх ліку належаць найменні, семантычны аб’ем якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман “камандаючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў 15 стагоддзі”, “камандуючы войскамі у старой Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім”, “камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове 16 – першай палове 17 ст.”, камандаючы войскамі ў Малдове ў 17 ст.”; дзесяцкі – “камандзір дзесяці войнаў”, “у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі”.
– лексіка-семантычныя гістарызмы.
У адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў лексіка-семантычныя гістарызмы ў сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем “аб’яднанне купцоў альбо рамесленнікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў” або “адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі”, з’яўляецца лексіка-семантычным гістарызмам, а са значэннем “саюз, аб’яднанне” (напрыклад, гільдыя літаратараў) – актуальным словам.
– Семантычныя гістарызмы.
Што датычыць семантычных гістарызмаў, то яна таксама маюць у сучаснай мове актуальныя значэнні: локаць “даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0.5 метра”, двор “прадмесце, маёнтак”, скарб “дзяржаўная маёмасць”, кварта “даўнейшая мера вадкіх і сыпучых рэчываў”, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі.
2.3 Паняцце а рхаізма
Акрамя гістарызмаў, у нашай мове вылучаюцца і іншыя тыпы ўстарэлых словаў. Вам не даводзілася назіраць, як тое ці іншае слова чамусьці "трапляе ў няласку"? Мы ўсё радзей ужываем яго ў мове, замяняючы іншым. Паступова яно забываецца зусім. Напрыклад, акцёра ранейназывалі камедыянтам; гаварылі не падарожжа, а ваяж, не пальцы, а персты, не лоб, а чало. Такія ўстарэлыя словы называюць сучасныя прадметы, паняцці,якія зараз называюцца інакш. Новыя назвы выцяснілі папярэднія, і яны паступова забываюцца. Устарэлыя словы, у якіх ёсць сучасныя сінонімы, што замянілі іх у мове, называюцца архаізмамі.
У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 1953 года выдання архаізмы азначаюцца наступным чынам: "Архаізм (грэч.) – слова ці выраз, якія устарэлі і пересталі ўжывацца ў звычайным маўленні. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў літаратуры як стылістычны прыём для прыдання мове ўрачыстасці і для стварэння рэалістычнага каларыту пры адлюстраванні старыны". Далей гаворыцца, што "архаізм у якасці паэтычнага сродка назіраецца і ў лексіцы, і ў марфалогіі, і ў сінтаксісе".
У асноўным можна згадзіцца з гэтым азначэннем. Аднак функцыі архаізмаў значна больш разнастайныя, чым тыя, якія ў ім адзначаны. Акрамя таго, і само паняцце "архаізм" мае патрэбу ў некаторым удакладненні.
Справа ў тым, што гэты тэрмін аб'ядноўвае разнастайныя паняцці. Да архаізмаў адносяць словы і выразы, якія ўстарэлі і не выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове таму, што маюць адпаведныя "сучасныя" сінонімы, як напрыклад:
whilom – formerly – даўні, некалі.
swain – peasant – селянін ,
methinks – itseemstomе – мне здаецца,
yonder – there – там
habit – dress – адзенне
totrow – tothink – думаць і г. д.
З другога боку, да архаізмаў адносяць такія словы, якія не маюць сінонімаў таму, што паняцці, якія выражаюцца гэтымі словамі, не іграюць ні якай ролі ў сучасным жыцці грамадства. Напрыклад, такія словы, як шчыт, булат, дань, кальчуга, церам; у англійскай мове; gorget – латны каўнер, mace – жазло, сімвал улады, ці шаноўнага становішча, thane – тан, прадстаўнік англійскай арыстакратыі , yeoman – дробны землеўладалец, goblet – кубак, baldric – перавязь і г. д. Гэтыя словы не знікаюць са слоўнікавага запасу мовы, яны толькі абмежаваныя ў сваім ужыванні сферай гістарычных раманаў, нарысаў і даследаванняў па гісторыі адпаведных перыядаў. Такія словы завуцца гістарызмамі.
Сярод уласна архаізмаў, што маюць сінонімы ў сучаснай мове, трэба зрабіць розніцу паміж словамі, якія ўжо поўнасцю ўстарэлі і пагэтаму часам незразумелыя членам калектыву, які размаўляе на дадзенай мове, і такімі архаізмамі, якія знаходзяцца на стадыі ўстарэння. Іх значэнні зразумелыя, аднак, яны ўжо амаль не ўжываюцца.
Такім чынам, прадстаўляецца мэтазгодным падзяліць архаізмы на словы старадаўнія або забытыя, якія прадстаўляюць сабой тэрміны даўніны і ўваскрашаюцца толькі ў асобных стылістычных мэтах у сучаснай літаратурнай мове, і словы ўстарэлыя, г. зн., якія яшчэ не страцілі свайго значэння ў сістэме лексікі сучаснай літаратурнай мовы.