Дипломная работа: Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову
З правільнай думкі А. Н. Талстога можна зрабіць няправільны вывад аб тым, што героі гістарычных раманаў павінны "гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеі той эпохі". Калі б героі гістарычных раманаў сапраўды гаварылі бы мовай той эпохі, якая апісваецца мастаком, то, несумненна, чытач бы таксама закінуў гэту кніжку пад стол, таму што не змог бы яе зразумець. Справа ў тым, што героі гістарычных раманаў размаўляюць на сучаснай літаратурнай мове, а ўмела прымяняемыя аўтарамі архаізмы і ствараюць адчуванне эпохі. Цяжкасць выкарыстання архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту асабліва востра адчуваў А. С. Пушкін. У сваім артыкуле "Юрый Миласлоўскі, або рускія ў 1612 г", Пушкін піша: " Вальтер Скотт увлек за собой целую толпу подражателей. Но как они все далеки от шотландского чародея! подобно ученику Агриппы, они, вызвав демона старины, не умели им управлять и сделались жертвами своей дерзости».1
Сапраўды, В. Скот быў найвялікшым мастаком гістарычнага рамана і з выключнай тонкасцю і ўменнем карыстаўся архаізмамі як сродкам стылізацыі. Прынцыпы, якімі ён карыстаецца пры адборы архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту, сфармуляваны ім самім наступным чынам: мова аўтара не павіннна быць выключна ўстарэлай і незразумелай, але аўтар павінен па магчымасці не дапускаць слоў і зваротаў чыста сучаснага паходжання. Адна справа выкарыстоўваць мову і пачуцці, ўласцівыя і нам і нашым продкам, піша В. Скот, другое – навязваць ім перажыванні і мову, характэрную толькі для іх нашчадкаў.
Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, Вальтэр Скот не капіруе мову прошлых эпох. Ён абмяжоўваецца параўнальна невялікай колькасцю архаічных словаў і выразаў, прычым большасць гэтых словаў і выразаў адносяцца да ўстарэлых, а не да старадаўніх слоў. Напрыклад:
methinks – мне здаецца,
haply – магчыма,
introth – сапраўды,
nay – не
travail – цяжкая праца
repast – трапеза і іншыя.
Калі Вальтэр Скот выкарыстоўвае старадаўнія словы, то сярод іх ёсць такія, якія могуць быць незразумелыя чытачу па самой прыродзе старынных слоў, то ён звычайна адбірае такія, у якіх не ўсе значэнні з'яўляюцца старыннымі. Напрыклад:
menial – слуга
doom – прыгавор
equipage – світа і інш.
Часцей за ўсё архаізмы прынцыпова адрозніваюцца ад гістарызмаў. Калі гістарызмы – гэта назвы ўстарэлых прадметаў, то архаізмы – гэта ўстарэлыя найменаванні звычайных прадметаў і паняццяў, з якімі мы стала пастаянна сутыкаемся ў жыцці.
У англійскай мове на аснове твораў англійскай літаратуры XVIII стагоддзя мы саставілі наступную класіфікацыю:
1. Фанетычныяархаізмы (els – else, considerat – considerate, doone – done, rancke – ranke);
2. Лексічныяархаізмы (dame – хатняягаспадыня, robe – сукенка, array – адзенне);
3. Семантычныя архаізмы (rue – раней у сэнсе "шкадаваць, гараваць", а зараз у сэнсе "раскайвацца");
Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў – у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры.
Прычына з'яўлення архаізмаў іншая – яна ў развіцці мовы, у абнаўленні яго слоўніка: на змену адным словам прыходзяць другія.
Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі
Хоць сам пераклад і з’явіўся тады, калі людзі пабудавалі Бабілонскую вежу і пачалі гаварыць на розных мовах, тэорыя перакладу – адносна маладая галіна філалогіі.
Першымі тэарэтыкамі былі самі перакладчыкі; галоўнай праблемай іх дыскусіі была ступень блізкасці перакладу да арыгінала.
У 16 стагоддзі французскі паэт-перакладчык Эт’ен Дале прапанаваў пяць прынцыпаў перакладу: разумець змест і намер аўтара; добра валодаць дзвюма мовамі; пазбягаць літаральнага перакладу; выкарыстоўваць агульнаўжывальныя формы маўлення; перадаваць танальнасць тэксту.
І толькі ў сярэдзіне 20 ст. былі закладзены асновы навуковай тэорыі перакладу. З’явіліся шматлікія галіны перакладу – тэхнічны пераклад, пераклад грамадзянска-палітычных тэкстаў, мастацкі пераклад.
У дадзенай дыпломнай рабоце па большай частцы выкарыстоўваюцца матэрыялы па мастацкім перакладзе, так як сфера ўжывання архаізмаў і гістарызмаў абмяжоўваецца ў асноўным гэтым напрамкам літаратуры.
У моўнай палітры пісьменнікаў архаізмы маюць шматлікія функцыі. Іх выкарыстанне залежыць ад жанру твора і намера аўтара. У гістарычных раманах і расказах архаізмы ствараюць каларыт часу і месца. У другіх творах яны неабходны для стылістычных мэт: з іх дапамогай мова становіцца ўрачыстай, узвышанай, іранічнай, сатырычнай. Яны ўдзельнічаюць у стылізацыі царкоўнай і афіцыяльна-дзелавой мовы шматлікіх эпох. Яны валодаюць багатым наборам стылістычных функцый.
Калі ў арыгінале архаізмы служаць для перадачы эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, то ў перакладзе такім лесічным адзінкам звычайна адпавядаюць архаізмы ці кніжныя словы. Аўтарскі стыль у перакладзе ўзнаўляецца эквівалентнымі лексічнымі сродкамі. Асаблівых цяжкасцей пры перакладзе не ўзнікае, роўна як і пры перакладзе гістарызмаў, калі яны не прадстаўляюць сабою сугуба нацыянальных рэалій, і калі трэба ўжываць каментарыі.
Літаратурныя творы перекладаюцца на другія мовы. Гэта можа адбыцца адразу пасля яго стварэння, праз дзясткі гадоў ці стагоддзі. Часавая дыстанцыя, якая вызначае пераклад арыгінала, уплывае на творчыя мэты перакладчыка і языкавыя уласцівасці перакладаемага тэкста.
З тэарытычнага пункта гледжання, як відаць, існуюць сінхронны і дыяхронны пераклады. Сінхронны пераклад, напрыклад, ажыцяўляецца ў эпоху стварэння арыгінала, калі часавы ўзровень моў арыгінала і пераклада саадносны і калі аўтар і перакладчык з’яўляюцца сучаснікамі. Сацыяльнае асяроддзе з’яўляецца для іх гістарычна зыходным, абьяднаным шматлікімі культурнымі, навучна-тэхнічнымі, бытавымі супольнасцямі.