Курсовая работа: Беларуская літаратура перыяду барока

Драматургія часоў барока прадстаўлена найперш творамі школьнага тэатра.

Школьны тэатр быў тыповым параджэннем позняга Рэнесансу і ранняга барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з экспансіянісцкай дзейнасцю ордэна езуітаў. Імкнучыся ўзмацніць свой уплыў, акаталічыць мясцовае насельніцтва, езуіты ўзялі на ўзбраенне і тэатральныя відовішчы, пашыраныя ў той час у Заходняй Еўропе. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе намаганні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, "жывымі" карцінамі-алегорыямі.

Сёння вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у Полацку, Гродна, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязі з заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся з Свяшчэннага Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, а таксама гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тзматыка (так, падзеі пастаўленай у Полацку драмы "Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба" часткова адбываюцца на Дзвіне). Школьны рэпертуар ствараўся мясцовымі аўтарамі, выкладчыкамі калегій, з прэстыжнымі і утылітарна-дыдактычнымі мэтамі — каб садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў адпаведных эстэтычных густаў, выхаванню хрысціянскіх дабрачыннасцей. Барочныя драмы цалкам адпавядалі канонам, якія выкладаліся ў калегіях у курсах паэтыкі і рыторыкі, павінны былі служыць іх практычным увасабленнем.

Беларускую частку ў драматургіі школьнага тэатра прадстаўлялі інтэрмедыі — невялікія беларускамоўныя сцэнкі, якімі перамяжоўвалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і "славянарускіх" школьных драмах.

У сваім развіцці беларуская інтэрмедыя прайшла некалькі стадый. Па-першае, яна паступова набывала жанравую адметнасць і завершанасць. Змест яе рабіўся ўсё больш незалежны ад зместу самой драмы. Ускладнялася кампазіцыя. Інтэрмедыя перарастала ў камедыю. Па-другое, змяніўся галоўны герой інтэрмедыі — беларускі селянін. З аб'екта насмешак і здзекаў ён рабіўся асобай станоўчай, увасабленнем народнага розуму і дасціпнасці. Герой паказваўся ў дзеянні, развіцці.

Пры разглядзе драматургіі канца ХVІ — першай паловы ХVІІ стст. ўпаміналіся інтэрмедыі "Цімон Гардзілюд" Каспара Пянткоўскага, інтэрмедыі да драмы "Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў", "Дышкурс жыдовіна са скамарохам", "Чорт Асмалейка". У аналізуемы перыяд гэты жанр працягваў паспяхова развівацца.

Да канца XVII ст. адносяцца беларускія антыпралог, пралог і інтэрмедыйныя ўстаўкі да польскай драмы "Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба", якая захавалася ў рукапісным "Аршанскім кодэксе". Падзеі яе адбываюцца ў Старажытнай Русі, у часы, калі ішла барацьба за ўладу паміж асобнымі князямі. Драма пачынаецца антыпралогам, дзе полацкі рамеснік (гарбар) знаёміць са сцэнай селяніна, які прыйшоў у горад, тлумачыць яму, што тут будзе адбывацца. Камізм сітуацыі ствараецца тым, што селянін па-свойму разумее і каменціруе многія польскія словы, звязаныя з тэатральнай пастаноўкай (органы — гараны, аксаміты — сыты). Камічны эфект узмацняецца супастаўленнем высокага і нізкага: гарбар параўноўвае стралецкія спаборніцтвы з заколваннем свінні, а гарматныя стрэлы нагадваюць яму трэск дроў у печы. Абодва бацькі, рамеснік і селянін, ганарацца сваімі дзецьмі, але ганарацца зусім рознымі іх рысамі: першы — вучонасцю сына, які ходзіць у езуіцкую калегію і зараз будзе іграць на сцэне, другі — фізічнай сілай сваёй "дзеціны". Антыпралог і пралог мелі сваёй мэтай устанавіць сувязь паміж сцэнай і залай, супакоіць гледачоў, прыкаваць іх увагу да падзей. Кантакт з залай быў непасрэдны, фізічны: гарбар і селянін даюць распараджэнні гледачам, прыкмячаюць, што ў аднаго з мужчын перакручана на галаве шапка, а на

К-во Просмотров: 530
Бесплатно скачать Курсовая работа: Беларуская літаратура перыяду барока