Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Ня будуць ахвярай працоўныя леты

Твае! Так ідзі, Беларускі Народзе!

Да свету, свабоды! Бач! –

Сонца ўсходзе!..” [ 1;1]

Верш досыць паказальны для ўсіх далейшых нумароў “Студэнцкай думкі”. Як бачым, часопіс ставіць сваёй мэтай падштурхоўваць да развіцця, дзеяння беларускую моладзь, не забывацца пра нацыянальную свядомасць: “Так ідзі, Беларускі Народзе!” Насуперак правілам арфаграфіі, гэтыя словы аўтар піша з вялікай літары: маўляў, не забывайцеся на годнасць, гонар нацыянальныя!

Звернемся да праграмнага артыкула ў №1, які яшчэ больш

выразна акрэслівае пазіцыю, адлюстраваную ў вершы В. Курачыцкага.

“ … Значыцца ў нашай працы мы ня будзем кіравацца партыйнасьцяй…

… Студэнская думка прадстаўляе агульны ідэйны кірунак адраджэнскае беларускае моладзі, а дзеля гэтага пры яе пасярэдніцтве ўся сьвядомая беларуская моладзь, ад студэнта высокае школы да малапісьменнага вясковага хлопца ці дзяўчыны, мае прыняць учасьце ў нацыянальнай беларускай працы, ў асьведамленьні сваіх несьвядомых братоў і сёстраў, арганізацыі і г.д.” [ 1; 2-3]

“Студэнцкая думка” не здрадзіць сабе і гэтай пазіцыі будзе прытрымлівацца да самага апошняга нумару, 1935 года.

Гонар за сваю нацыянальнасць, адраджэнне Беларусі – гэтым прасякнуты шматлікія тэксты на самыя розныя тэмы. У артыкуле “Што чытаць па беларуску?” аўтар Язэп Сьветазар сцвярджае: “Наагул трэба адзначыць што, паміж славянамі мы не апошнія!” [1; 25] Альбо з’яўляецца такая навіна: “У Менску студэнты-беларусы выдалі часопісь “Белорусскій Студент” – парасейску! Шчыра пажадаем братом менскім наступныя № № выдаваць ужо на матчынай мове” [2; 31] Беларускі дзяржаўны універсітэт узгадваецца толькі аднойчы. Маючы цвёрдую нацыянальную пазіцыю, “Студэнцкая думка” не задаволеная БДУ. У №2 (9) ёсць артыкул “Труды Белорусского Государственного университета”: “Кожны, хто прачытае гэтыя вучоныя, універсітэцкія запіскі, прываблены й заінтрыгаваны іх галосным назовам, - будзе глыбока разачараваны: нідзе, ні ў адным артыкуле ён ня знойдзе тэмы, якая хоць чым-небудзь зачапіла-б Беларусь” [4; 27] І яшчэ адзіны цікавы факт у прыведзеным вышэй артыкуле: беларускіх студэнтаў у БДУ ў 1928 годзе было ўсяго 29 %.

Свой уклад унесла “Студэнцкая думка” у збор беларускіх народных твораў: часопіс не толькі грамадска-палітычны, але і літаратурны. У № 1 (2) чытаем: “Душа народу, яго погляды, перакананьні, яго мудрасьць, - вабліча ягонае, - як ведама, заўсёды найбольш ярка і поўна выліваецца ў яго запраўдных творах, г.зн. песьнях, казках, легэндах, байках, прыказках і г.п.” Па просьбе часопіса ў рэдакцыю прыходзіць сабраны чытачамі фальклор. Напрыклад, народныя песні са слоў Любы М. у № 3 (4)

У часопісе ёсць як крытычныя, літаратуразнаўчыя артыкулы, так і арыгінальныя літаратурныя творы. З арыгінальных - перклады А. Салагуба, Лермантава, вершы Арсеньевай, Каруся Каганца, Купалы, знакамітая паэма Міцкевіча “Дзяды” і невядомыя аўтары – М. Васілёк, М. Тулейка, NN. Літаратуразнаўчыя артыкулы – “Вільня ў беларускай літэратуры” у №5 (6), агляд творчасці М.Чарота у №1 (11)… Напрыканцы 20-х становіцца заўважна, што ў часопісе ўсе меней літаратуры, а болей месца аддаецца на асвятленне дзейнасці студэнцкіх суполак. Па нешматлікіх фота можна зрабіць выснову, што студэнты пачатку дваццатага стагоддзя значна адрозніваліся па ўзросце ад сённяшніх. Тыя студэнты – ўжо дарослыя мужчыны і жанчыны.

У часопісе закранаецца жыццё Віленскага універсітэта, беларускіх студэнтаў у Польшчы і Празе. Напрыканцы 20-х з’яўляецца рубрыка “Студэнцкае жыццё”, дзе друкуецца шэраг нататак пра падзеі ў студэнцкім руху. Унікальную гістарычную інфармацыю пра студэнцтва змяшчае артыкул Ст. Станкевіча “Гісторыя Беларускага Студэнцкага Руху” у № 3 (10) і нарыс “З жыцця беларускага студэнцтва на чужыне” А. Клімовіча у №1(8)

Студэнцкая тэма цесна пераплецена з тэмай эміграцыі. “Злая доля, што сотні цэлыя беларускай моладзі выгнала далёка ўпрочкі дзеля здабываньня асьветы…” [4; 18] У № 3 (4) ёсць верш аўтара пад псеўданімам Сумны (!) “Студэнт на чужыне” :

“ … І ён у чужыне апынуўся,

Ды шчасця ўжо і тут няма,

Бо ў Беларусі ён радзіўся,

А без яе ўвесь сьвет турма”. [3; 24]

Змяшчаліся ў “Студэнцкай думцы” і сур’ёзныя навуковыя тэксты: “Дыялектыка і лёгіка” Ю.Пляханава, “Паходжаньне, старадаўнія весткі і антрапалёгічныя адзнакі Беларусаў” Міколы Ільяшэвіча… У №4 (5) разбор артыкула прафесара Карскага пра беларускую мову, у якім сцвярджаецца, што беларуская мова, як “самародная, самастойная і незалежная” існуе. Яшчэ раз падкрэслім, што шматлікія тэксты часопіса прасякнуты ідэяй пра нацыянальную годнасць.

На пасадах галоўнага рэдактара-выдаўца знаходзіліся наступныя асобы – Адольф Зянюк, Ігнат Гаголінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Шкілёнак, М. Якімец

З 1924 да 1935 год адбываецца заканамерная эвалюцыя часопіса. У апошніх нумарах размяшчаюцца карціны беларускага мастака П.Сергіевіча. У №1(12) упершыню вокладка становіцца ілюстраванай. Пачынаючы з №3(4), з’яўляецца фота. У №1(12) новы крок у шыхтоўцы: робяцца калонкі. У №3(14) назва часопіса і змест дублююцца на англійскай мове, у №1 (15) – на польскай. Як бачым, часопіс пашырыў сваю аўдыторыю.

“Студэнцкая думка” – унікальнае моладзевае выданне 20-х – 30-х гадоў, што ставіла сваёй мэтай развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўды беларускае, яно цвёрда прытрымлівалася сваёй пазіцыі да самага канца і, наперакор нялёгкай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, смела выкрыквала: “Так ідзі, Беларускі Народзе!”


2.“Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

2.1. Феномен Перабудовы

“Перабудова. Галоснасьць. Праўда пра Леніна й Сталіна, Курапаты й Чарнобыль. Гісторыя й экалёгія…

70-гадовы камуністычны міт у сьвядомасьці юнага пакаленьня рухнуў за лічаныя месяцы. Яшчэ ў разгар перабудовы, у 1988, больш за 75% падлеткаў былі ўпэўненыя, што “Ленін – самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў”, - але ўжо напрыканцы 1989 г. “савецкімі людзьмі” сябе лічылі толькі 20% зь іх.

… Нацыянальныя пачуцьці, якія ўвесь час праблісквалі ў фаерверках канца 80-х, натуральна ўпісваліся ў кантэкст пераменаў, і таксама ўспрымаліся юнай хваляй як належнае. Калі напачатку зьявы беларускага руху выглядалі хіба што мілымі дробязямі, дык чым далей, тым усё важней для гэтых дзяцей рабілася незалежнасьць і беларушчына”. [25; 16 ] Вось такі погляд у палітыка Павала Севярынца, не пазбаўлены, вядома, пэўнай суб’ектыўнасці.

Апытанне, праведзенае ў сярэдзіне 1993 года Інстытутам Працы і беларускай службай “Грамадская думка”, высветліла, што галоўнымі эмоцыямі моладзі першай паловы 90-х былі наступныя:

-надзея (36,7 %)

-спакой (22%)

К-во Просмотров: 492
Бесплатно скачать Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"