Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

-абыякавасць (10,3 %)

-крыўда (7,2 %)

-безвыходнасць (5,2 %)

Рэформа палітычнай сістэмы распачалася ў 1988 годзе. Каб пашырыць унутрыпартыйную дэмакратыю, уводзяцца выбары на альтэрнатыўнай аснове. Аднак падчас жнівеньскага путчу КПБ паказвае, што ўжо няздольная падтрымліваць прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыпыніў дзейнасць партыі.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці ператварылася ў канстытуцыйны закон. У Беларусі распачаўся новы этап развіцця.

Яшчэ ў 1990 годзе быў прыняты закон СССР аб грамадскіх арганізацыях. Згодна з ім, грамадзяне малі права засноўваць суполкі і партыі. Аднак закон спазніўся, бо гурткі па вывучэнні культуры, спадчыны і інш. пачалі стварацца значна раней. Палітычная партыя Народны фронт “Адраджэнне” быў заснаваны ў 1989 годзе. А вось некаторыя прыклады моладзевых суполак, колькасць якіх павялічвалася хуткасна (вядома, моладзі ўласціва злучацца па інтарэсах!): “Зьніч”, культурна-асветніцкая суполка пры Мінскім інстытуце культуры; Канфедэрацыя беларускіх суполак, незалежнае, грамадска-палітычнае згуртаванне моладзі; Задзіночанне беларускіх студэнтаў, створанае пры Сацыял-Дэмакратычнай Грамадзе; “Чырвоны Жонд”, анархісцкая суполка, што ператварала палітыку ў гумарыстычны перформанс, Партыя Аматараў Піва, сугучная “Жонду”…

Факт стварэння суполак і аб’яднанняў быў паказальным: ён сведчыў пра дэмакратычнасць у грамадстве, стварэнне плюралізму меркаванняў.

2.2. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х – пачатку 90-х

У 1988 годзе згуртаванне “Сьвітанак”, што існавала пры Беларускім тэхналагічным інстытуце, аднаўляе віленскую “Студэнцкую думку”, толькі цяпер у Мінску. (Натуральна, што кожнае згуртаванне, кожная суполка мела сваё выданне). У адрозненні ад віленскай, гэтая “Студэнцкая думка” пазіцыянуе сябе як грамадска-палітычны ды культуралагічны часопіс.

У №1 мінскія студэнты паведамляюць, што “адчуваюць сябе нашчадкам1 тых барацьб1тоў-студэнтаў, як1я ў варунках заняволенай буржуазнай Польшчаю Заходняй Беларус1 будз1л1 заспаную нацыянальную сьвядомасьць беларусаў”[2] . [9; 1]

У рэдакцыйны склад уваходзіліА.Гуркоў, А.Кавальчук, Г.Аніськова, А.Трусаў, С.Ладуцька, Ф.Швайбовіч, І.Міхно, С.Вітушка, З.Вайцяховіч, Г.Барвенава, А.Рагуля, А.Сабаленка, У.Селядцоў і інш. Цікава, што №2 і №3 быў прафінансаваны беларускім паэтам Анатолем Сысом.

У №1 з’яўляецца артыкул Алеся Гуркова “Здавайма іспыты па-беларуску!” Увогуле, у чосопісе перыядычна размяшчаюцца артыкулы на “беларускамоўную тэматыку”: “Беларускі іменьнік”, складзены Альгердам Пакалюбовічам, “Матар’ялы да трасянка-беларускага слоўніка”, руска-беларускі слоўнічак турыстычнай лексікі … Як бачым, адна з задач часопіса – дапамагчы моладзі вывучыць беларускую мову і распачаць размаўляць на ёй у паўсядзённасці.

У “Студэнцкай думцы” 80-х – 90-х значна меней літаратуры, чым у віленскай. (Зрэшты, часопіс ужо і не пазіцыянуе сябе як літаратурны) Але, напрыклад, да №4 дадаецца кніжачка-самвыдат “Вандэя навыварат”. У №1 за люты 1992 года - вершы Уладзіміра Жылкі, Максіма Багдановіча, Сокалава-Воюша.

Тут шмат артыкулаў інфармацыйнага кшталту: нататкі пра дзейнасць літсуполкі “Тутэйшыя”, “Першыя крокі Задзіночання беларускіх студэнтаў”… Ці, напрыклад, праэкт беларусізацыі Беларускага тэхналагічнага інстытуту. З больш сур’ёзных артыкулаў – працы Ермаловіча, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Апошняе падказвае, што каштоўнасці часопіса – усведамленне ўласнай годнасці, сваіх правоў і сваёй свабоды. Ды, зрэшты, гэтыя каштоўнасці былі характэрныя для гадоў Перабудовы.

Колькасць студэнцкіх суполак увесь час павялічвалася. Да стварэння “Студэнцкай думкі” далучаецца гурток “Крывічы” Педагагічнага інстытута. Затым часопіс выдаецца Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. А ЗБС існаваў у Мінску, Магілёве, Брэсце і іншых абласных гарадах. Часопіс распаўсюджваецца, такім чынам, па ўсёй Беларусі і мае тыраж 5000 (Раней жа колькасць асобнікаў увогуле не ўказвалася).

Варта адзначыць, што часопіс рабіўся не журналістамі, а студэнтамі. (Самымі рознымі – і тэхнічнай ВНУ таксама). У артыкулах ёсць малады энтузіязм, але далёка не заўжды цікавы стыль і прафесіяналізм.

Такім чынам, “Студэнцкая думка” канца 80-х – пачатку 90-х працягвае традыцыі віленскага часопісу. Выданне прапагандуе каштоўнасць роднай мовы і роднай культуры.


3. “Студэнцкая думка” канца 90-х – 2000 –х.

3.1.Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу.

У 1994 годзе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр

Рыгоравіч Лукашэнка, палітыка якога, натуральна, вызначыла далейшыя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці. У 2001 годзе Прэзідэнт абіраецца на другі тэрмін, у 2006 – на трэці.

14 траўня 1995 года прайшоў Рэферэндум, што зрабіў рускую мову

другой дзяржаўнай. Навіны на Першым нацыянальным канале тэлебачання пачынаюць агучвацца на рускай мове. Калі ў 1996 годзе па-беларуску навучалася 33 % школьнікаў, то цяпер, у 2008 годзе, 20,9 %.

Развіваецца беларускі Інтэрнэт, традыцыйныя выданні пачынаюць губляюць чытачоў. У 1999 быў створаны папулярны партал tut.by. Сеціва робіць жыццё яшчэ больш хуткім, дае новыя мажлівасці для мас-медыя, змяняе дзейнасць журналістаў.

У 2003 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў, адну з найбольш буйных недзяржаўных студэнцкіх суполак, пазбаўляюць рэгістрацыі. З’яўляецца дзяржаўнае моладзевае аб’яднанне БРСМ.

Змены адбываюцца і ў сістэме вышэйшай адукацыі. Павялічваецца колькасць месцаў на факультэце журналістыкі, там адчыняюцца новыя спецыяльнасці. У 2004 годзе быў зачынены унікальны для Беларусі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, але ў 2005 годзе ён пераязжае ў Вільню і набірае беларускіх студэнтаў.

Развіваецца беларускае заканадаўства. 1995 годзе быў зацверджаны “Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, у 1998 прымаецца другая рэдакцыя юрыдычнага дакумента.

Шэраг папяровых выданняў знікаюць з шапікаў Белсаюздруку: з прычын эканамічнай немэтазгоднасці, падзення тыражоў, пазбаўлення рэгістрацыі альбо адмістрацыйнага ціску з боку ўладаў. Гэта літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць”, моладзевая “Музыкальная газета”, апазіцыйныя “Навінкі”, “Наша ніва”, “Народная воля”, “Салідарнасць”… На рынку з’яўляецца гарадская газета “Минский курьер”, «Обозреватель», адчыняюцца тэлеканалы «ЛАД” і “СТВ”.

Такім чынам, недзе мы назіраем рэгрэс, а недзе – прагрэс.

3.2. Папяровы часопіс да 2005 года

У 1998 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў зноў аднаўляе часопіс,

ужо на якасна іншай аснове, годнай паперы: канец 90-х, аднак. Галоўны рэдактар – І. Віданава, пазначаны наклад – 299 асобнікаў. Наклад з 2000 года – 2000 асобнікаў.

У часопіс пісалі Вітаўт Мартыненка, Віктар Мухін, Ілля Глыбоўскі, Андрусь Белавокі, Ігар Вуглік…

К-во Просмотров: 494
Бесплатно скачать Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"