Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Таксама рэспандэнты мелі магчымасць назваць інтэрнэт СМІ, якімі яны рэгульрна карыстаюцца. Іх агульны працэнт большы, чым у друкаваных СМІ (27.4 % супраць 10,4 %). Але інтэрнэт-СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як моладзевыя, усё роўна чытаюць мала (6,9 %). Пераможца тут партал generation.by, які чытаюць столькі ж, колькі і "Переходный возраст" (4,1 %.).

Цікавым з’яўляецца факт наяўнасці ў адказах выданняў, якія маюць шырэйшую, чым проста моладзь, аўдыторыю. Некаторыі з іх абсалютна не разлічваюць на студэнцтва, што адлюстроўваецца і на іх рэкламнай палітыке. І дарэмна. Бо 14.9 % мінскіх студэнтаў лічыць навінны партал Tut.by моладзевымі. Да таго ж, гэта самы папулярны беларускі інтэрнэт рэсурс.


Дадатак 2.

Некаторыя выбітныя журналісты “Студэнцкай думкі”

1924 – 1935 гг.

Шкілёнак Мікалай

Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Юрыст, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР.

У 1946 годзе быў схоплены "смершам" у Польшчы і расстраляны.

Станкевіч Станіслаў

Беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец.Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восенню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлагер у Пермскую вобласць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Выйшлі зборнікі ягоных вершаў “Сьмех ня грэх” (Вільня, 1926) і “З майго ваконца” (Вільня, 1928). Пра яго жыццёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Мар'яны Русак “Лявонава доля”.

Шутовіч Янка

Рэдагаваў пэрыёдыкі “Студэнцкая думка” і “Шлях моладзі”, выдаваў часопіс “Калосьсе”. Займаў пасаду дырэктара Віленскага беларускага музею. Калі, у 1941 годзе, над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, яму ўдалося перахаваць іх у сутарэнні касцёлу святога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.

Перабудова

“Гуркоў Алесь (11.08.1965 Менск), адзін з актыўных удзельнікаў незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі «Сьвітанак» Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты «Студэнцкая думка» (1988-1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі «Мартыралёг Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для «субя

К-во Просмотров: 495
Бесплатно скачать Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"