Курсовая работа: Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада
р – папярэдне прыняты ціск у ГЦ, Па;
S – Эфектыўная (рабочая) плошча поршня пры рабочым ходзе (калі пераадольваецца зададзенае намаганне), м2 .
Папярэдні ціск прымаецца з рада намінальных ціскаў па ДАСТ 12445 80: 1,6;2,5; 4,0; 6,3; 10,0; 12,5; 16,0; 20,0; 25,0; 32,0; 40,0; 50,0; 63,0 МПа. Пры выбары ціску ўлічваюць велічыню пераадольваемага намагання. Пры Р1 = 9 кН прымаем р1=2.5
МПа..Р1=Р2,зн р1=р2
Велічыня эфектыўнай плошчы S залежыць ад канструкцыі ГЦ і вызначаецца па адпаведных формулах: для ГЦ з аднабаковым штокам пры падачы рабочай вадкасці ў поршневую поласць:
S=π D2 /4 (т.ш. у нашым выпадку ГЦ з аднабаковымі штокамі). (1.2)
Спачатку вылічваем плошчу s, а потым знаходзім значэнні D і d. Для разліку дыяметрау зададзім адносіны у залежнасці ад ціску: пры р<5 Мпа d/D=0.5;
S1=Р1/р1=9000/250000000=0.0036м
D2 = (4*S)/π. (1.3)
D1 =м.
d1=D1*0, 5=0.034 м;
S2=Р2/р2=0.0036м.
D2 =м.
d2=D2*0.5=0.034м.
Знойдзеныя з формул дыяметры D і d акругляюць да бліжэйшага стандартнага па ДАСТ 12447-8О.
Прымаем D1=D2 =65 мм ; d1=32 мм, d2=32мм;
3 умовы захавання падоўжнай устойлівасці штока суадносіны паміж ходам поршня L і яго дыяметрам D не павінны быць болей за 10, г.зн. (L/D)<=10:
L/D=105/65=1.6<10
3 улікам прынятых стандартных дыяметраў D1, D2 і d1, d2 сапраўдны рабочы ціск р:
S1 =S2= (3.14*0.065)/4=3.32*10-3 м2
рс =P1/S1=9*103 /3.32*10-3 =2.7 МПа; (1.4)
1.2 Разлік гідрацыліндраў на трываласць
Разлікамі на трываласць вызначаюць таўшчыню сценак ГЦ, таўшчыню накрывак (галовак) ГЦ, дыяметр шпілек ці балтоў для мацавання накрывак.
Па нормах Дзяржтэхнадзора пры разліку ГЦ на трываласць абмяжоўваюцца ўлікам толькі сіл ад ціску вадкасці без уліку знешніх сіл.
Корпус ГЦ вырабляецца з розных матэрыялаў, але часцей за ўсё са стальных труб ці паковак. Пры ціску рабочай вадкасці да 20 МПа прымяняюць стальныя трубы, пры ціску звыш 20 МПа -каваныя стальныя трубы. Штокі і поршні ГЦ вырабляюць са стальных паковак.
У залежнасці ад суадносін паміж вонкавьм дыяметрам Dв і ўнутраным D цыліндры дзеляцца на таўстасценныя і танкасценныя. Калі (Dв/D)<=1,2, ён адносіцца да танкасценных, калі (Dв/D)>1,2 – да таўстасценных.
Таўшчыню сценкі δ танкасценнага ТЦ вызначаюць па формуле:
δ =Pу D/(2,3[σ]- Pу ) (1.5)
дзе Ру – умоуны ціск, роўны (1,2-1,3)Р ;