Курсовая работа: Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада
δ1 =Pу1 D1/(2,3[σ]- Pу1 )=3.375*106 *0.065/(2.3*90*106 -3.375*106 =1.1 мм;
δ2=РУ2D2/(2.3[σ]-РУ2)= 3.375*106 *0.065/(2.3*90*106 -3.375*106 =1.1 мм;
Да вызначаных па формуле (1.3) таўшчынь сценак ГЦ неабходна дабавіць прыпуск у (0,5-1)мм, які неабходны на апрацоўку ўнутранай паверхні цыліндра. З улікам гытага маем:
δ1 =2 мм; δ2=2 мм;
Вызначым вонкавыя дыяметры:
Dв1 =D1+2δ1 =65+2*2=69 мм; (1.6)
Dв2=D2+2δ2=65+2*2=69 мм; (1.7)
Dв1/D1=1.06< =1.2- цыліндр танкасценны.
Dв2/D2=1.06< =1.2-цыліндр танкасценны.
Накрыўкі ГЦ звычайна бываюць плоскімі ці сферычнылі. Плоскую накрыўку разлічваюць як плоскую круглую пласціну, замацаваную па контуры і нагружаную раўнамерна размеркаванай нагрузкай. Таўшчыня такой накрыўкі вызначаецца па формуле:
δнакрыўкі =0,433D; (1.8)
δнакр1 =0,433*65=5.5 мм;
δнакр2=0.433*65=5.5 мм;
Таўшчыня накрыўкі павінна быць не менш за двайную таўшчыню сценкі цыліндра.
Пры замацаванні накрывак (галовак) цыліндраў балтамі ці шпількамі дыяметр апошніх вызначаецца з умовы іх трываласці на разрыў. Пры гэтым для ГЦ штурхаючага дзеяння:
dб1 =D1=65=3.9мм; (1.9)
dб2 =D2 =65=3.9мм (1.10)
дзе 1.2- каэфіцыент, які ўлічвае нераўнамернасць папярэдняй зацяжкі балтоў ці шпілек; n - колькасць балтоў ці шпілек; [σp ] - дапушчальнае напружанне разрыву(для сталі [σp ]= (ІЗ0-150) МПа).
1.3 Ушчыльненне поршня і штока
Для прадухілення перацечак (а таксама страт) рабочай вадкасці, якая знаходзіцца ў ГЦ пад ціскам, праз зазоры ў стыку двух нерухомых ці рухомых цвёрдых паверхняў (штока, поршня, гільзы цыліндра, накіравальнай для штока) неабходна прадугледзець ушчыльненні. Эканамічнасць і надзейнасць работы гідрапрывода залежыць ад абгрунтаванага выбару тыпу і матэрыялу ўшчыльняльных прыстасаванняў.
Для ўшчыльнення поршня часцей за ўсё ўжываюць металічныя кольцы, адно з самых простых і даўгавечных ушчыльненняў. Матэрыялам для кольцаў служыць шэры чыгун ці бронза. Стыкі кольцаў бываюць прамымі (пры р < 5 МПа), касымі (пры р=5-20 МПа) і ступеньчатымі (р > 20 МПа).
Форма папярочнага сячэння кольцаў - прамавугольная. Ступень герметычнасці залежыць ад колькасці кольцаў, якая прымаецца ў залежнасці ад рабочага ціску і дыяметра поршня. Пры D=65 мм і ціску Р≈10МПа nкольцаў =3, а шырыня кольцаў b=4 мм. Адлегласць паміж кольцамі на герметычнасць ушчыльнення не ўплывае.
Сілу трэння металічных кольцаў пры ўшчыльненні вызначаюць па формуле:
Ртр =πDb(npk +pc )fk (1.11)
дзе рк - кантактны ціск кальца, які прымаецца роўньм 0,1-0,2 МПа;
рс - сапраўдны ціск у гідрацыліндры; fk - каэфіцыент трэння , роўны 0,07 пры скорасці больш за 0,1 м/с і 0,15 пры скорасці менш за 0,1 м/с. Па дадзеных і разлічаных задання маем:
Ртр1,2 =3,14*0.065*0.004*(3*0,15*106 +2.7*106 )6*0,15=385.7 Н
Дзеля ўшчыльнення штока прымаем манжэты U-падобнага профілю. Герметызацыя забяспечваецца кантактнай паверхняй манжэты ў выніку яе дэфармацыі пры мантажы і ад дзеяння ціску вадкасці. Такія манжэты вырабляюцца са скуры, спецыяльных сартоў гумы, паліхлорвінілавага пластыфікату. Асноўныя размеры манжэт прыведзены ў дадатку 9. Для дадзеных штокаў шырыня манжэт b прымецца роўнай 7мм.
Сіла трэння пры ўшчыльненні з дапамогай манжэт U -падобнага профілю вызначаецца па формуле: