Курсовая работа: Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада
дзе α - паказчык ступені, які залежыць ад вадкасці (для маслаў α= 0,025-0,035);
t - зададзеная тэмпература эксплуатацыі рабочай вадкасці ў °С.
Па дадзеных разлічваем:
ν=45*е-0,033*( 50 -50) =45 мм2 /с
Шчыльнасць вадкасці пры зададзенай тэмпературы вызначаецца па формуле:
ρt =ρ0 /(1+α*(t-t0 )) (2.2)
дзе р0 - значэнне шчыльнасці пры t=50°С; α - каэфіцыент тэмпературнага пашырэння вадкасці ( у сярэднім для мінеральных масел прымаецца 0,0007 (1/°С)).
ρt =890/(1+0,0007*(50-50))=890 кг/м3
3 ПАДБОР ГIДРАУЛIЧНАЙ АПАРАТУРЫ
Гідраўлічная апаратура прызначана ў аб’ёмным гідрапрыводзе для змянення параметраў патоку рабочай вадкасці (ціску, расходу, напрамку руху вадкасці) ці для падтрымання іх зададзеных параметраў. Большая частка гідраапаратуры нармалізавана, што дазваляе пры праектаванні выбіраць неабходныя гідраапараты, а не праектаваць іх.
Выбар ўсей гідраапаратуры (згодна са схемай гідрапрывода) праводзіцца па рабочым ціску цыліндра рц (вызначаны раней) і максімальнаму значэнню расходу вадкасці ў гідрацыліндры, які вызначаецца па залежнасці:
Qц =Vp *S/ηa (3.1)
дзе Vр - скорасць рабочага ходу поршня гідрацыліндра; S- рабочая плошча поршня; ηа – аб’ёмны К.К.Д. гідрацыліндра, які прымаецца ў залежнасці ,ад прынятага тыпу ўшчыльнення поршня.
Qц1 =Qц2 =0,094*3.32*10-3 /0,98 = 1.19*10-4 м3 /c
Згодна з задачай пры агульным кіраванні двума гідрацыліндрамі і паслядоунай іх работы разліковы расход будзе роўны максімальнаму расходу аднаго з гідрацыліндраў:
Qц =Qц1 +Qц2 =2.38*10-4 м3 /c (3.2)
Выбар гідраапаратаў робім з дапамогай тэхнічных характырыстак [2].
З дапамогай размеркавальнай апаратуры магчыма змяняць напрамак руху рабочай, вадкасці на розных участках гідрасістэмы, а гэта значыць забяспечваць рабочы і халасты (зваротны) ход поршня гідрацыліндра. Выбіраем залатніковы размеркавальнік з ручным кіраваннем Г74-22.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 20
Страты ціску, МПа 0.15
Страты вадкасці, см3 /с 1.67
Вага, кг 7
Умоунае абазначэнне размеркавальнага устройства прыведзена на малюнку
Мал. 2
Напорны залатнік прызначаны для забеспячэння у гідрасістэме неабходнага ціску . Прымаем напорны залатнік БГ54-22.
Тэхнічная характарыстыка