Курсовая работа: Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча

Падчас свайго развіцця проза творча пераасэнсоўвала рэчаіснасць, ствараючы свае жанравыя формы, правілы і законы. Паступова ўскладняючыся, яна ўзаемадзейнічала з паэзіяй, вынікам чаго сталі спецыфічныя жанравыя формы: верш у прозе, раман у вершах, імпрэсія, лірычнае апавяданне і г.д.

Празаічныя па форме, але лірычныя па змесце жанры ўтварылі новы від літаратуры – лірычную прозу. Спынімся больш падрабязна на гэтай з’яве мастацкай літаратуры.

Перш чым перайсці да разгляду непасрэдна лірычнай прозы, разбяромся з тэрмінам “лірызм”. Вельмі часта адбываецца блытаніна паняццяў “лірычная проза” і “лірызм у прозе”.

“Лiрызм” у шырокiм сэнсе – эмацыйная афарбоўка мастацкага тэксту, якая сустракацца ў творах розных жанраў i стылёвых накірункаў [2, c. 10].

Г.М. Паспелаў адзначае, што “ад лiрыка-эпiкi i лiра-драматургii трэба адрознiваць лiрызм уласна эпiчных i драматургiчных твораў. Лiрызм – гэта ўласцiвасць, што адносiцца не да “родавага” аспекту зместу лiтаратурных твораў, а да таго боку, якi можна назваць пафасам твора” [2, c. 10]. То бок да выяўлення актыўнай iдэйна-эмацыйнай ацэнкi пiсьменнiкам узноўленых iм сацыяльных характараў, народжаная iх аб’ектыўнымi ўласцiвасцямi.

Каб зразумець, у якiх суадносiнах знаходзяцца паняццi “лiрызм” i “лiрычная проза”, неабходна засяродзiць увагу на асаблівасцях функцыянавання лiрызму ў празаiчных жанрах.

Функцыянаванне лiрычнага ў празаiчных жанрах абумоўлена пранiкненнем чужароднага элемента ў мастацкі твор. Тэкст пачынае iснаваць ужо на зусiм iншым узроўнi. Ягоныя элементы зведваюць структурную пераарганізацыю ў кірунку, абумоўленым аўтарскім успрыманнем і адлюстраваннем свету.

З дапамогай лірыкі ствараюцца новыя ўмовы для існавання празаічнага твора. Паэзiя i проза тут уступаюць у пэўны дыялог, пры гэтым лiрычна-суб’ектыўнае i эпiчна-аб’ектыўнае сумяшчаюцца ў межах аднаго тэксту. Такім чынам узнікае “лiрычная проза”, якая з’яўляецца разнавiднасцю эпiчнага па форме і адгалiнаваннем лiрычнага па змесце. У такім выпадку рытмiчная арганiзацыя тэксту змяняецца, наблiжаючы яго да паэтычнага. Пранiкаючы ў мастацкі твор, лiрызм дадае туды свае законы.

“Гэта можна параўнаць са стыхiяй, калi лiрызм урываецца ў цяжкую прозу, ствараецца iншая вобразнасць, твор становiцца лёгкiм, як музыка. Ён успрымаецца больш арганiчна i мае большы эфект уздзеяння. Пранiкненне лiрычнага ў празаiчны твор нагадвае пэўны парадокс” [2, с. 12].

Твор становіцца ўжо не чыста лiрычным, але i не чыста празаiчным. Ён i ўспрымаецца больш цiкава, бо знаходзiцца на мяжы двух лiтаратурных родаў.

Звернемся да азначэння тэрміну “лірычная проза”. Даволі распаўсюджаным з’яўляецца выказванне, што лiрычная проза – амаль паэзiя. Але А. Яскевiч лiчыць, што лiрычная проза “гэта не сiнтэз прозы i лiрыкi, але штосьцi спецыфiчна новае, якое развiваецца цалкам па празаiчных законах”. Даследчык адзначае, што “лiрычную прозу зблiжаюць з паэзiяй толькi спосабы адлюстравання рэчаiснасцi” [2, c. 16]. У выпадку лiрычнай прозы празаiчны жанр iмкнецца аб’яднаць на глебе аб’ектыўнасцi яшчэ i магчымасць адлюстравання ўсёй непасрэднасцi пачуцця i перажывання, уласцiвага лiрыцы.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі дае наступную дэфініцыю тэрміна: “лірычная проза – стылявая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыйнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу; празаічная разнавіднасць ліра-эпасу. Своеасабліва спалучае ў сабе асобныя рысы лірыкі і эпасу, якія ў кожным канкрэтным выпадку ствараюць непаўторнае мастацкае адзінства” [8, c. 263].

Прадметам паказу лірычнай прозы з’яўляецца духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў, у якіх у канчатковым выніку адлюстроўваюцца аб’ектыўныя заканамернасці рэчаіснасці.

Аўтар і яго лірычны герой – не нейтральныя назіральнікі і сведкі, яны як бы ўбіраюць у свой кругагляд знешнія падзеі, людскія ўчынкі, характары, індывідуальна пераламляючы іх у сваім уяўленні. Яны становяцца структурным цэнтрам усёй кампазіцыі, якая складаецца з ланцуга перажыванняў і думак героя ў дадзены момант жыцця. Гэта надае своеасаблівасць і сюжэту, што ахоплівае дынамічнае адзінства, плынь перажыванняў лірычнага героя, яго пачуццяў, думак, успамінаў, рашэнняў, яго узаемасувязі са знешнім светам. Вобраз аўтара і яго лірычнага героя разгортваецца перад чытачом не паступова і паслядоўна, як у звычайным эпічным творы, а імкліва і шматпланава, паказваючы складанасць і шматграннасць унутранага свету чалавека, яго магчымасці ахапіць з’явы сусвету і людскога існавання, пераадолець час і прастору.

Задачы, якія ставіць перад сабой лірычная проза, вырашаюцца з дапамогай разнастайных сродкаў выяўлення канкрэтнага душэўнага стану лірычнага героя. Напрыклад, з дапамогай лірычнай арганізацыі маўлення, якая дае выявіць усе аспекты і разнастайнасць перажывання. Асаблівае месца ў лірычным творы займае цэнтральны вобраз-перажыванне, які адлюстроўвае вялікі свет чалавечага жыцця.

Асаблівае значэнне ў лірычнай прозе мае суб’ектыўнае–за кошт павелічэння аўтарскага ўспрымання рэальнасці, аб’ектыўны план становіцца другасным. Празаічны суб’ект адрозніваецца ад лірычнага тым, што калі ў лірыцы ён тоесны самому сабе, то ў прозе прысутнічае суадноснасць з аб’ектыўным светам. Таму ў лірычнай прозе заўсёды ёсць як суб’ектыўнае (прыватнае, індывідуальнае, чалавечае “я”), так і аб’ектыўнае (рэальнасць, якая праходзіць праз свядомасць аўтара).

Спектр кампазіцыйных формаў лірычнай прозы даволі шырокі, сюды ўваходзяць усе тыя формы, дзе пераважвае аўтарскае “я”, размытасць і шматпланавасць сюжэта, эмацыйнасць і экспрэсіўнасць. “Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ (К. Г. Паустоўскi, В.А. Салаухiн, А. дэ Сент-Экзюперы)” [6, с. 637].

На наш погляд, сюды можна дадаць яшчэ лірычныя апавяданні, імпрэсіі, замалёўкі і нарысы.

Такім чынам, можна выдзеліць наступныя характарыстыкі паняцця “лірычная проза”:

1. Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.

2. Аслабленасць фабулы.

3. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.

4. Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца – цэнтральны вобраз-перажыванне.

5. Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.

6. Прадмет, які разглядае лірычная проза, – духоўнае жыццё чалавека, паказ рэальнасці праз яго суб’ектывізм.

7. Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і г.д.

1.2 Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры

Паэзія больш старажытная па сваім паходжанні, чым проза. Верш выкарыстоўваўся яшчэ ў жанрах антычнасці, сярэднявечча і нават Адраджэння і класіцызму для эпічнай паэмы, трагедыі, камедыі, оды і іншых відаў лірыкі.

“Станаўленне мастацкай прозы пачынаецца толькі ў эпоху Адраджэння, а ўсведамленне і сцвярджэнне прозы як законнай формы мастацтва адбываецца нават пазней – у XVIII – пач. XIX ст.” [2, с. 8]. Спачатку літаратурная тэорыя той эпохі трэціравала раман і іншыя празаічныя жанры як ніжэйшыя разнавіднасці мастацтва. Проза ўсё яшчэ злівалася з філасофіяй і палітычнай публіцыстыкай, успрымалася як жанр сур’ёзны, але які выходзіць за межы прыгожага пісьменства, то лічылася чытвом, разлічаным на непатрабавальнага і эстэтычна нявыхаванага чытача.

К-во Просмотров: 270
Бесплатно скачать Курсовая работа: Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча