Курсовая работа: Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча

4. Урыўкавая і дынамічная структура.

5. Ужыванне слоў гутарковага стылю, а таксама гістарызмаў.


Заключэнне

Арыгінальнасць вобразных сродкаў Ул. Караткевіча тлумачыцца нежаданнем аўтара рабіць звычайныя і шэрыя рэчы: “можна, вядома, правесці дні 8–9 студзеня гэтага года так: пайсці на працу (ці працаваць дома), пасля на пасяджэнне (сход, праўленне ці што там яшчэ)[…]. Гэта лічылася б нормай. Але такая норма, такі жыццёвы рэалізм не па мне. Па мне – паехаць у гэты дзень у Мсціслаў, дарогаю (пры трыццаці градусах марозу) трапіць у буран, [ ] А назаўтра, ідучы Мсціславам, бачыць у лютым марозным небе каляровую і вялізную, на палову неба, вясёлку. І ноччу пабачыць яшчэ, як памірае поўня пад час месячнага зацьмення.

Вось гэта сапраўдны рэалізм. Мой. Бо іначай жыць, іначай пісаць я не магу”.

У дадзенай курсавой працы мы вызначылі дэфініцыю і характарыстыкі лірычнай прозы як жанру. Гэта:

1. Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.

2. Аслабленасць фабулы.

3. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.

4. Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца – цэнтральны вобраз-перажыванне.

5. Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.

6. Прадмет, які разглядае лірычная проза – духоўнае жыццё чалавека, паказ рэальнасці праз яго суб’ектывізм.

7. Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і т.д.

Прааналізаваўшы лірычную прозу Ул. Караткевіча, у прыватнасці такія жанры як эсэ і нарыс, мы выдзелілі наступныя яе асаблівасці:

1. Выражэнне аўтарскага “я” праз займеннік першай асобы адзіночнага ліку. Непасрэдны аповед аўтара як героя твора. Аўтар можа звяртацца да чытача з дапамогай пытальных сказаў, займеннікаў “ты”, “вы”, “мы” і г.д.

2. Самым распаўсюджаным вобразным сродкам з’яўляецца параўнанне, якое характарызуецца арыгінальнасцю спалучэння аб’екта і суб’екта параўнання.

3. Выкарыстанне гістарызмаў у негістарычных тэкстах, а таксама выкарыстанне слоў гутарковага стылю.

4. Выкарыстанне аднасастаўных, няпоўных, інверсійных сказаў, што стварае дынаміку аповеду.

5. Урыўкавая і дынамічная структура.


C піс выкарыстанай літаратуры

1. Адамовіч, А.М. Здалёку і зблізку:зборнік літ.-крыт. артыкулаў / А. М. Адамовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. – 624 с.

2. Дасаева, Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т. М. Дасаева. – Мінск: БДУ, 2001. – 152 c.

3. Іўчанкаў, В.І. Стылістычныя асаблівасці выкарыстання тропаў у творах У. Караткевіча (параўнанне і метафара) / В.І. Іўчанкаў // Беларуская лінгвістыка. Вып.35. – Мінск, 1989. – С.26–31.

4. Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – Т. 8, Кн. 2. 495 с.

5. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд / А.А. Лойка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1989–Ч. ІІ 480 с.

6. Новый энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2001 – 1456 с.

7. Русецкі, А. Ісці да чалавека: літаратурныя партрэты / А. Русецкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 287 с.

8. Тычына, М.А. Лірычная проза / М. А. Тычына // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) – Мінск.: БелСЭ, 1986. Т. 3.: Карчма – Найгрыш – 751с.

9. Цікоцкі, М.Я., Стылістыка беларускай мовы./ М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – 304 с.

10. www.yladzimir-karatkevich.com


[1] Прыклады з твораў Ул. Караткевіча ўзятыя з інтэрнет-сайта www.uladzimir-karatkevich.com

К-во Просмотров: 278
Бесплатно скачать Курсовая работа: Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча