Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)

У чым бачыць паэт рысы "сваяцтва" чалавечай крыві і хларафіла?

Адзіны ў нас жывс гарэння дух, што бачыцца ў днух колерах прывычных, але ўзвіхрыцца сіверам кастрычнік — палае барвай мой зялёны друг.

Пафас паэтычнага адкрыцця, заўважце, уплывае на гучанне верша, мяняе яго рытміку і інтанацыю, "збірае" яго, пераадольваючы празаічную адвольнасць. Шукаючы роднасць дрэва і чалавека на, калі можна так сказаць, біяхімічным (другая спецыяльнасць А. Русецкага) узроўні, паэт выходзіць на шырокія сацыяльнагуманістычныя абагульненні. Яго цікавасць перш за ўсё філасофія самога факта:

Нібы сцягі, мне дрэвы агнявыя шумяць аб нашай крэўнасці лісцём... Мы ўсе — чырвоныя, і, як стыхія, мы нсадольныя, бо мы — жыццё!

Чалавек — частка прыроды, — сведчыць філасофская навука. Паэт даводзіць гэта сваімі, мастацкімі сродкамі пазнання жыцця, услаўляючы сілу і розум чалавека, яго скіраванасць у будучыню. Фарміруючы свой стыль, аўтар шырока выкарыстоўвае навуковатэхнічную лексіку, не баіцца набліжэння да "прозы". Аднак яго духоўны вопыт звязаны не толькі з камернай прасторай навуковых лабараторый, а галоўным чынам набыты ў шырокім свеце жыцця, што значна павышае цікавасць да яго паэтычных адкрыццяў.

Спалучэнне навуковых, прыродазнаўчых інтарэсаў з сацыяльнымі і чалавеказнаўчымі — характэрная рыса творчасці А. Русецкага. Яна ўласціва і для паэм, якія былі створаны ўслед за "Другім пачаткам". Гаворка ідзе пра "Яго Вялікасць" (1964), "Маналог зямлі" (1969), "Поле жыцця" (1974) і іншыя эпічныя рэчы. Чалавечыя характары падаюцца тут узбуйнена, у цесных сувязях з жыццём — гісторыяй, сучаснасцю і будучыняй (героі іх непакояцца і пра будучыню, якая вырастае з дня сённяшняга). Формула быцця для іх абавязкова ўключае пачуццё адказнасці.

Жанр паэмы, як адной з важнейшых форм эпічнага мыслення, мае глыбокія карэнні ў нацыянальнай мастацкай свядомасці і літаратуры і валодае пэўнымі своеасаблівасцямі: сюжэт у беларускай паэме звычайна будаваўся на грамадскіх падзеях, у вырашэнні якіх было закладзена вырашэнне асабістых лёсаў. Цяпер тут на першы, у многім вызначальны план выходзіць асоба. Падзейны бок у паэме разгортваецца часцей за ўсё з пазіцый асобы, якая шукае і знаходзіць сваё месца ў свеце, у гісторыі, калізіі якой раскрываюцца праз унутраны стан чалавека. У гэтым плане "паэмны" вопыт А. Русецкага вельмі цікавы. Далёкай папярэдніцай "Яго Вялікасці" можна лічыць кароткую паэму "Вецер XX стагоддзя" (напісаную ў сярэдзіне 50х гадоў) з уласцівым для яе шырокафарматным і дынамічным поглядам на сацыяльную гісторыю XX ст. Аднак агульнае ў ёй яшчэ бярэ верх над індывідуальным, асабістым.

Над паэмай "Яго Вялікасць" аўтар працаваў у пачатку 60х гадоў, свядома вылучыўшы на першы план лірычнае "я", асабовы пачатак, і гэта было наватарствам. М. Стральцоў, аналізуючы "Яго Вялікасць" (рэцэнзія называлася "Лірыка заваёўвае паэму"), адзначаў, што "паэт амаль цалкам адмовіўся ад плана эпічнага і ягоная паэма задумана і ўспрымаецца як споведзь, як страсны, з'яднаны толькі логікай пачуцця і думкі маналог". I ўсё ж такі эпічны план (як мэта) быў неабходны паэту, таму што ён выходзіў на шырокія пытанні светапогляднага характару. "Лірычнае разгортванне" дапамагае яму дасягнуць менавіта эпічнага эфекту. З гэтага пункту гледжання можна гаварыць пра лірызацыю эпасу і эпізацыю лірыкі. Эпас і лірыка — як два магутныя ўнутраныя струмені — жывяць паэму А. Русецкага, які не адмаўляецца ні ад пластыкі, ні ад рэчыўнасці свайго стылю, што, безумоўна, узмацняе мастацкую пераканальнасць твора.

"Яго Вялікасць" — твор аўтабіяграфічны. Рысы біяграфіі аўтара ўгадваюцца ў самых першых радках, дзе ідзе гаворка пра мора, да якога паэт некалі ў вайну дайшоў з баямі, а цяпер вось, з іншай нагоды, вярнуўся зноў.

Мой плашч ляціць на пясок руды,

спяшаюся,

між намі —

нікога...

Іду, каб мігцела ты

нароўні з маімі губамі.

Далей — свайго, перажытага — яшчэ больш. Горача і страсна расказвае аўтар пра маладосць — сваю і свайго пакалення, — якая супала з маладосцю ўсёй краіны, што будавала новы лад. У глухім мястэчку разгортваюцца не абыякія падзеі: "ударыў піянерскі барабан", пачала працаваць камсамольская ячэйка, на месцы былога маёнтка арганізавалася "Парыжская камуна". Словам, "па полі Рэвалюцыя ішла ў дваццаць хвальплугоў", "кожны ўпершыню адчуў сябе часцінаю агульнай долі". Праз векавечнае, здзірванелае прабіваюцца парасткі новага, вырастае сам чалавек, усё больш усведамляючы сваё сапраўднае месца на зямлі. У "Яго Вялікасці", як і ў іншых паэмах Русецкага, г'алоўнае месца займае асоба сацыяльнаактыўная і мэтанакіраваная — беларус, народжаны векапомнымі падзеямі пачатку XX ст. Сярод гэтых падзей і тая, якую потым назавуць Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй і якая мела, безумоўна, вялікае значэнне для лёсу Беларусі і беларускага народа. Мы не думаем, што паэт перабольшвае гэтае значэнне, — хіба толькі залішне выпукляе яго, не згадваючы пра іншыя падзеі агульнага працэсу нацыянальнага Адраджэння, нацыянальнай гісторыі.

Гэтая паэма — прыкметная вяха ў творчай эвалюцыі А. Русецкага як паэтаэпіка і філосафа, які жадае як найглыбей спасцігнуць суадносіны паміж чалавекам і яго часам. Ужо з самых першых радкоў аўтар арыентуецца на вельмі асабістае, амаль інтымнае, сэрцам адчутае ўспрыманне гісторыі. Гісторыя, мора, вечнасць, жыццё — гэтыя і іншыя вобразы і паняцці існуюць у паэме ў асабовым успрыняцці аўтара. Скажам, як не ўспомніць — у сувязі з морам — камдыва, які, паміраючы, каб суцішыць смагу, прасіў "пеннага... балтыйскага... хоць біклагу".

Безліч сувязей існуе паміж чалавекам і аб'ектыўным светам, у якім ён жыве. Паэт імкнецца разгледзець гэтыя сувязі ў глабальнарэтраспектыўным плане. Яму ўвогуле надзвычай уласціва звяртацца да "першавытокаў" жыцця, разглядаць яго не толькі на сацыяльным, але і нават на біялагічным узроўні. Так, мора ўяўляецца яму калыскай жыцця. Гэту навуковую ісціну ён разумее паэтычна: "бушуе ў крыві людзей дагэтуль марская сіла". Паэт пачынае ад пачатку. Аднак у імя гістарызму ён пазбягае хранікальнасці. Думка пульсуе свабоднымі асацыяцыямі. Шырокімі вобразнымі мазкамі ўзнаўляе ён гісторыю ачалавечвання чалавека, цяжкі працэс яго самапазнання, сцвярджэння на зямлі велічных маральных ідэалаў. Чаргуюцца планы. Памяць ажыўляе эпізоды дзяцінства, якое прыйшлося на 20я гады, калі сялянская Беларусь узнімалася да новага жыцця. У раскаваных смелых вобразах ён раскрывае паэзію таго даўняга — эпічнага, так сказаць, — светаўспрыняцця селяніна.

Мой лёгкі сон трымцсў, злятаў, як пух, калі зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзіны ночы мерным рухам мне вызначаў нябесны зорны круг над лесам, лугам. Паэт прыняў у сваю душу і "працадзіў" праз яе мноства чалавечых лёсаў. Паэтычны пафас "Яго Вялікасці" — пераадоленне супярэчнасці паміж адзінкавым і супольным, сінтэз асобнага і агульнага, часовага і вечнага. Узмежжа 60—70х гадоў — плённы перыяд А. Русецкага. У 1967 г. выйшаў зборнік вершаў "Служба святла", а ў 1971 — "Зямля гаворыць зорам". Аўтар, імкнучыся не адстаць ад часу, углядаецца ў новае, што характарызуе чалавечую дзейнасць на ўсіх яе ўзроўнях, падмячае нават дэталі. "Касі, каса, пакуль раса..." — спяваецца ў песні. Песня засталася, а касы... няма.

Час літасцівы...

пляцгазон

стрыжэ машынка ля прысад.


Гэта радкі з вядомага верша "Касі, каса", а побач у тым жа зборніку "Зямля гаворыць зорам" знаходзім "праблемны" верш "Тэхнасфера" — вельмі характэрны для А. Русецкага. У ім ідзе гаворка пра "тэхнасферу" — свет "другой прыроды", дзіва, створанае рукамі і розумам чалавека:

з зямной абалонкі вады,

з абалонкі найтоннай жыцця,

з глебы шэрай,

і цемры ніцых звяроў,

з лісцяной глухаты розумам

прарасла тэхнасфера.

К-во Просмотров: 279
Бесплатно скачать Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)