Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)

бурштынна твая кубатура

ад сонца

электрасвятла.

Своеасаблівасць жыцця, аднак, у тым, што яно, як кажуць, без праблем не бывае — нават у лепшыя яго перыяды. Вось з гэтага пункту погляду не ўсё "поле жыцця" ў паэме выглядае апрацаваным. Асоба сучаснага чалавека паказана ў ёй досыць аднабакова. Але і тут — у гэтым творы — герой таксама задае сабе пытанне: "Што змог і што спраўдзіў?" Бо ён адчувае сваю адказнасць — адказнасць гаспадара зямлі, чалавека дзяржаўнага мыслення. Пераважна на гэтым высокім пачуцці якраз і будуецца канцэпцыя чалавека ў творчасці А. Русецкага.

Даўно ён збіраў матэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну, меў на ўвазе напісаць твор. У той час, у 70я гады, ваенная тэма была ў фаворы — рабіліся захады, "каб ніхто не быў забыты", як гучаў адзін з ідэалагічных лозунгаў. Другая паэма зборніка — "Покліч" — вяртае нас у часы Айчыннай вайны, калі быў заняты фашыстамі Мінск і сумленныя патрыёты аказвалі супраціў ворагу. Пра такіх патрыётаў — падпольшчыкаў Лілю і Аляксея якраз і ідзе гаворка ў паэме. Яны здабывалі разведзвесткі і перадавалі іх партызанам, але былі схоплены фашыстамі. Аўтар раскрыў яшчэ адну старонку вайны, яшчэ раз напомніў пра подзвіг гераічных патрыётаў. За гэта яму можна сказаць дзякуй, але, на жаль, значнага твора ў яго ўсё ж такі не атрымалася.

У ідэйнамастацкіх адносінах "Покліч" не змяшчае ў сабе нічога новага, паўтараючы па сутнасці ўжо вядомае. Паэме не стае шырокага ліраэпічнага дыхання і належнага зместу.

Перабудовачны працэс 80х гадоў закрануў творчае развіццё ўсіх пісьменнікаў, у тым ліку і А. Русецкага. Многія кінуліся ў публіцыстыку і дакументалістыку, пачалі пісаць успаміны, публікаваліся дзённікі, запіскі, нататкі. А. Русецкі працягваў працу ў традыцыйным для сябе рэч?

К-во Просмотров: 278
Бесплатно скачать Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)