Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)

Яна сёння хвастатыя сцеле дымы, уключае штодзень поўнай моцы маторы, рэактыўныя коціць надхмар'ем грамы, множыць нашы дамы, пранікас ў дамы праз каменныя поры.

Беларускі паэт захапляецца магчымасцямі чалавека:

тэхнасферы сягае Зямлі арэол

аж да Марса й Венеры.

Мы на маці сваю

зірнулі адтуль,

на жывое, у блакітных разводах аблічча.

Пройдзе, аднак, час, і захаплення стане менш — паэт зверне ўвагу на выдаткі "тэхнасфернага" прагрэсу, і ў яго сэрцы паселіцца трывога, страх за лёс "айкумены".

На мяжы 60—70х гадоў абвастраюцца спрэчкі па пытанню ўзаемасувязі мастацтва і навукі. У іх бярэ ўдзел і А. Русецкі. (Дарэчы, яму заўсёды была ўласціва тэарэтычная цікавасць да сакрэтаў паэтычнага рамяства). Удзельнік адной з дыскусій — Б. Кузняцоў — у артыкуле "Паэтыка меганавукі", думаецца, меў падставы сказаць, што "свет мастацкай літаратуры — гэта свет вобразаў і эмоцый. Але цяпер адбываецца значнае збліжэнне вобразаў з лагічнымі і матэматычнымі паняццямі і збліжэнне эмоцый з інтэлектам. Свайго роду інтэлектуалізацыя эмоцый і эмацыяналізацыя інтэлекту". Русецкі якраз і імкнецца адкрыць лірыку "фізікі", аднак яго паэзія не перастае быць "светам вобразаў і эмоцый". Гэта — аснова, якая не перашкаджае таму, што верш вядзе думка. Філасофскаінтэлектуальная паэзія А. Русецкага мае свае — лірычныя (думкаперажыванне) — аргументы і доказы, якія грунтуюцца на глыбінных пластах чалавечага вопыту.

Ён ізноў звяртаецца да жанру паэмы. "Маналог Зямлі" — працяг "Яго вялікасці". Яны пабудаваны на адной светапогляднай аснове, роднасныя паводле праблематыкі і стылю. Раскрыццё сацыяльнагістарычных заканамернасцей быцця спалучаецца ў іх з улікам прыроднабіялагічнага пачатку. Паэта прыцягвае свет і сусвет з іх таямніцамі. Ён шукае паэзію не толькі ў лабараторыі, але і ў фактах навуковага разумення сусвету, заканамернасцей яго існавання, звязанага з маральнай прыродай чалавека. Аўтар даследуе не толькі свет сапраўднага, але і свет магчымага. Ён уводзіць элементы драматызацыі. У "Маналогу Зямлі" сцвярджаецца адказнасць чалавека за сацыяльны і навуковы прагрэс, за памнажэнне ўсяго прыгожага на планеце.

"Маналог Зямлі" пачынаецца шырокім уступам — сцэнай аўтадафэ, пры дапамозе якога чорнасутаннае сярэднявечча намагалася спыніць навуковы прагрэс. Шугае полымя кастра, гарыць ерэтык. Аднак — даводзіць аўтар — касцёр бяссільны перад дапытлівасцю чалавечай думкі, скіраванай на пазнанне невядомага.

Магчымасці навуковатэхнічнага прагрэсу неабмежаваныя. А чалавек — якім быць яму?

У "Маналогу Зямлі" аутар спрабуе эстэтычна і маральна асэнсаваць вядомую гіпотэзу аб тым, што мы не адны ў сусвеце.

Ля ціхай зоркі Таў Кіта

нібыта

плывс планета цёплаю арбітай.

Гіпотэза гэта, нядома, спрэчная. Але тое, што спрэчна ў навуцы, у паэзіі можа ствараць грунт для цікавых і агульназначных вобразаў. Калі дапусціць, што нсдзе існуе падобная нашай цывілізацыя, то трэба быць гатовымі да кантакту з яе прадстаўнікамі. Вучоныя нават выііайіплі для гэтага мову — лінкос. "Адзінымі законамі ў прасторы існусм мы і зормы сад нябёс; Зямля, ты загаворыш, ты загаворыш моваю лінкос". Пра што ж, аднак, маглі расказаць зямляне сабс падобным, калі б, уявім, такія раптам знайшліся ў неабмежаваных прасторах сусвету?

I вось тут якраз пачынаецца спрэчка нашых сучаснікаў — Паэта і Акадэміка. Акадэмік прапануе:

Дайце твор!

Прыродаапісанне, нашы веды, грамадскія фармацыі і ход гісторыі — усё жыццё планеты уціснецца ў матэматычны код.

Касмічнае і зямное, агульнае і адзінкавае, праўда веку і праўда чалавечага жыцця — вось абсягі іх спрэчкі.

Планетарнакасмічныя матывы, помніцца, любілі паэты 20х гадоў. Дзеля ўслаўлення масы, множнасці, "мегасвету" яны маглі занядбаць "мікрасвет" асобнага чалавека. Дзеля касмічных абстракцый яны гатовы былі ахвяраваць канкрэтным чалавекам. Акадэмік — у імя абагульненай навуковай ісціны — схільны, як і яны, ігнараваць адзінкавае і асаблівае.

Паэт напамінае яму:

З даўніх год вядомы назвы гучныя фармацый. Істотнасць маналогу надалі б жывыя словы чалавека працы — як ён жыве, ўладарыць на Зямлі.

Акадэмік пярэчыць:

А ісціну ж мы страцім,

бо на свет

глядзіць пасвойму і мяркуе кожны...

Палеміка ўзмацняецца. Паэт даводзіць, што "зямнога ў сэрцы кожнага замнога". Ён таксама імкнецца асэнсаваць быццё ў яго шырокіх сацыяльнагістарычных, прыродных каардынатах, але не толькі не страчвае цікавасці да асаблівага, а лічыць яго — "гармонію зары, і пах зямны, і бляск расы зялёнай, харал жыцця, гучанне галасоў, і радасць, сум" — надзвычай вартым увагі. "Маналог Зямлі" — не "падарожжа ў мінулае", аднак, думаючы пра сучаснае, чалавек у Русецкага не можа выкінуць з памяці "апалены край партызанскі лясны, у ляманце досвітак, чорнае войска"...

К-во Просмотров: 281
Бесплатно скачать Реферат: Аляксей Русецкі (1912-2000)