Реферат: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

2) адсутнасць сінаніміі тэрмінаў. Тэрмін не павінен мець сінонімы, паколькі любое адценне паняцця павінна мець ўласнае абазначэнне з дапамогай тэрміна. Аднак у рэальна існуючых нярэдка прысутнічае сінанімія, варыянтнасць, а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна.

Варыянтаміназываюццатэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць сваім значэннем (адыманне – адніманне, арбітражор – арбітражыст, аўкцыянер – аўкцыяніст ),

Скарачэнне здзяйсняецца пропускам аднаго з кампанентаў тэрміналагічнага словазлучэння (дысперсія хуткасці гуку – дысперсія гуку ), заменай словазлучэння тэрмінам, утвораным шляхам усячэння (імпульсны сігнал – імпульс, іскравы разрад – іскра, намінальная вартасць – намінал ). Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна лічыцца абрэвіяцыя (біялагічны эквівалент рэнтгена – бэр, ЦПК – Цывільны працэсуальны кодэкс, МВФ – Міжнародны валютны фонд ). Скарачэнне можа дасягацца таксама сродкамі сімволікі (г-прамяні –электрамагнітнае выпрамяненне з вельмі кароткай даўжынёй хвалі (менш 0,1 нм) і інш.) і дублетнасць (лінгвістыка – мовазнаўства, мнагазначнасць – полісемія, арфаграфія – правапісанне, азбука – алфавіт );

3) антанімія тэрміналогіі ўласціва не менш, чым лексіцы агульналітаратурнай мовы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці: актыў – пасіў, брадыкардыя – тахікардыя, мікрацэфалія – макрацэфалія, кароткі гук – працяглы гук, высокія тэмпературы – нізкія тэмпературы;

4) аманімічныя тэрміны часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сэстэм, іх называюць міжнавуковымі амонімамі. Напрыклад, тэрмін марфалогія абазначае ў мовазнаўстве “раздзел граматыкі, які вывучае формы слова”, у анатоміі - “навуку аб форме і будове чалавека і жывёлы”, у батаніцы - “навуку, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін”;

5) адсутнасць экспрэсіі, нейтральнасць з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: зуб мудрасці, чырвоны радок, гарлачык жоўты, рукаў (ракі).

Тэрміналогія мае своеасаблівую падсістэму – наменклатуру. Наменклатура – гэта сістэма назваў тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі, гэта сістэма ўмоўных сімвалаў, прызначэнне якіх – даць максімальна зручны з практычнага пункту погляду сродак для абазначэння прадметаў. напрыклад, анатамічная наменклатура – гэта сістэма анатамічных тэрмінаў, якая ўпарадковае лацінскія назвы органаў і частак цела, у выніку чаго навукоўцы розных краін свету могуць карыстацца аднолькавымі абазначэннямі анатамічных аб’ектаў. Анатамічная наменклатура з’яўляецца асновай медыцынскай тэрміналогіі. Адрозніваюць Міжнародную анатамічную наменклатуру, якая зацверджана на Міжнародным кангрэсе анатамаў, і нацыянальную анатакмічную наменклатуру. Абедзве вызначаюць тэрміны, найбольш распаўсюджаныя і абавязковыя для афіцыйнага медыцынскага лексікону і прызначаныя абмежаваць свавольную тэрмінатворчасць і прыпыніць з’яўленне прафесійных анатамічных жаргонаў.

2. Класіфікацыя тэрміналагічнай лексікі.

Тэрміны паводле ўжывання падзяляюцца на агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Сэнс агульназразумелых тэрмінаў вядомы і неспецыялісту (хаця б у агульных рысах). Тэрміны вузкаспецыяльныя зразумелыя і выкарыстоўваюцца толькі спецыялістамі, ужыванне іх за межамі дадзенай тэрмінасістэмы, па-за сферай навукі, тэхнікі ці мастацтва, патрабуе тлумачэння. Напрыклад, агульназразумелымі з’яўляюцца медыцынскія тэрміны ангіна, дыягназ, наркоз, пазуха, атручэнне, апраменьванне і інш. І вузкаспецыяльныя - сератэрапія (лячэнне сывараткай), лізіс (павольнае зніжэнне тэмпературы), фіброма (від пухліны) і інш. Напрыклад, хімічныя агульназразумелыя тэрміны кіслата, акісленне, вадарод, рэакцыя і інш. А вузкаспецыяльнымі з’яўляюцца гідроліз (разлажэнне складанага рэчыва пад уздзеяннем вады), кальцынацыя (пракальванне рэчыва з мэтай яго акіслення ці разлажэння) і інш. Рэзкай мяжы паміж агульназразумелымі і вузкаспецыяльнымі тэрмінамі няма. Сустракаюцца тэрміны, якія маюцбь адценне састарэласці: ангелька (рахіт), цынга (шкробут), сухоты (туберкулёз), зельня (аптэка).

У адпаведнасці са сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюць наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.

Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца:

· тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: выбары, дэпутат, парламент і інш.;

· тэрміны розных грамадскіх навук - гісторыі (адраджэнне, рэфармацыя ), філасофіі (абстракцыя, эмпірызм, алагізм ), палітычнай эканомікі (вартасць, даход, сродкі абарачэння ), логікі (дэдукцыя, суджэнне, абстрактнае разважанне ) і інш.

Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыянуюць у сферы культуры - музыцы (акорд, арыя, гукарад ), тэатральным мастацтве (авансцэна, дэкарацыя, трупа ), кінамастацтве (гукааператар, сцэнарый ), выяўленчым мастацтве (жывапіс, нацюрморт, пейзажыст ), архітэктуры (арка, барока, готыка ) і інш.

Асаблівасцю грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрміналогіі з’яўляецца тое, што ім не ўласціва вузка абмежаваная сфера выкарыстання, стылістычная замкнутасць.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі - геаграфіі, фізіялогіі, геалогіі, астраноміі, хіміі, фізікі, матэматыкі мовазнаўства, медыцыны (аазіс, мерыды, лінгвістыка, суфікс, прэпазіцыя, косінус, тэарэма, функцыя, аорта, дыягназ, карыес, пратэз і інш. )

Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у розных вытворча-тэхнічных сферах - машынабудаванні, электратэхніцы, гідратэхніцы, радыётэхніцы, металургіі, горнай справе і г.д. (генератар, камера згарання, гідрометр, дамба, домна, бур і інш.)

3. З гісторыі фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.

Пры аналізе фарміравання тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна звязана з умовамі развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Тэрміналагічная работа па стварэнні пэўнай тэрміналогіі падзяляецца на чатыры этапы:

1. Гэты этап звязаны са сферай функцыянавання (навуковыя тэксты) тэрміналагічнай лексікі, у гэты час галоўная роля належыць спецыялістам канкрэтнай галіны ведаў.

2. Апісанне назапашанага моўнага матэрыялу і складаннем першых тлумачальных слоўнікаў.

3. Моўнае ўпарадкаванне (суаднясенне з нормамі мовы) і фіксацыя тэрміналогіі.

4. Нарматыўнае выкарыстанне тэрміна ў сферы функцыянавання.

Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю свайго гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі таксама з’яўляецца працяглым, але перарывістым.

Такія пазамоўныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годдзе і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі, выклікалі больш чым стогадовы разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы, адмоўна ўздзейнічалі на фарміраванне нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца, перш за ўсё, у працэсе ўжывання іх у друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа ў такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана.

Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы неабходна лічыць назвы (намінацыі) розных прадметаў і з’яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

Разуменне працэсу развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі цесна звязана з узнікненнем і развіццём пісьменства на Беларусі. А пісьменства на Беларусі аформілася адначасова з яго ўзнікненнем ва ўсёй Кіеўскай Русі (розныя надпісы, зробленыя кірыліцай рамеснікамі Кіева, Ноўгарада, Полацка, Смаленска і іншых старажытных цэнтраў, дзелавыя запісы і прыватныя лісты на бытавыя і гаспадарчыя тэмы). Так, у тэксце знойдзенай у 1959 годзе ў Віцебску берасцяной граматы, якая датуецца XIII – XIV стагоддзямі, можна вылучыць наступныя словы, што ўвайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы і сталі асновай стварэння асобных тэрмінаў з розных галін гаспадарчай дзейнасці: грыўня, жыта, купіць, наяўнасць, прадаць.

Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню беларускай тэрміналагічнай лексікі ў XIV – XVII стагоддзях, можна аднесці, па-першае, тое, што з другой паловы XIV пісьмовая беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю поўнафункцыянальнасці старабеларускай мовы, фарміраванню яе асноўных стыляў, у тым ліку і навуковага. Па-другое, у першай палове XVI стагоддзя ў Беларусі ўзнікла, а да сярэдзіне XVI стагоддзя атрымала шырокае распаўсюджанне, кнігадрукаванне, якое ў значнай ступені садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, расшырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы. Найбольш развітымі (з пункту погляду натуральнага фарміравання) галінамі тэрміналогіі ў XIV – XVII стагоддзях былі тыя, якія абслугоўвалі асноўныя напрамкі гаспадарчага, навуковага і грамадскага жыцця беларускага народа. Гэта грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельскагаспадарчая, прамысловая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаўства, астраноміі, матэматыкі і інш.

Развіццё беларускай тэрміналогіі, як і іншых мовазнаўчых дысцыплін, было цесна звязана са станам школьнага навучання. Праваслаўным, ці так званым брацкім, вучылішчам і школам, якія ў XVI – XVII стагоддзях былі шырока распаўсюджаны на Беларусі як цэнтры ўсходнеславянскага пісьменства, патрэбны былі падручнікі. Першая друкаваная граматыка была выдадзена ў 1586 годзе ў Вільні друкарняй Мамонічаў (“Кграматыка словеньска языка...” прыпісваецца Іаану Дамаскіну). Кожная наступная граматыка, якая выдавалася на тэрыторыі Беларусі (“Грамматика словенска” Л.Зізанія 1596 г., “Грамматика славенския правилное синтагма...” М.Сматрыцкага 1618 і 1619 гг.), усё больш тэрміналізавалі лексічныя сродкі народнай мовы.

К-во Просмотров: 455
Бесплатно скачать Реферат: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы