Реферат: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
· такса-( ад toksikon – яд): таксікаманія, таксікаінфекцыя;
· тарака-( ад thoraks – грудзі): таракатамія, таракаскоп;
· ура-(ад uron – мача): урабілін, уралогія;
· фізія-(ад phisis – прырода): фізіялогія, фізіятэрапія;
· хале-(ад chole – жоўць): халестырын, халецыстыт;
· хондра-(ад chondros – храсток): хондрадыстрафія, хондрасаркома;
· эмбрыя-(ад embryon – зародак): эмбрыягенэз, эмбрыялогія;
· энцэфала-(ад enkephalos – мозг): энцэфалаграма, энцэфаліт.
Колькасць лацінскіх тэрмінаў значна меншая ў параўнанні з грэчаскімі найменнямі. Гэта, як правіла, тэрміны, першай часткай якіх з’яўляюцца лацінскія элементы:
· вібра- (ад vibro дрыжу, вагаюся; выражае паняцце “вібрацыйны”): вібраграма, вібратэрапія;
· імуна- (ад immunis свабодны ад чаго-небудзь, некрануты; указвае на адносіны да імунітэту): імунаглабуліны, імунадэпрэсанты;
· каранара- ( ад coronarius вянечны; выражае паняцці “які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца”): каранарасклероз, каранараспазма;
· лакта- (ад lac , - ctis малако; выражае паняцце “які адносіцца да малака”): лактабактэрыі, лактамы;
· мульты- (ад multium многа; указвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый): мультываленты, мультыфункцыянальнасць;
· радые- (ад radius прамень; указвае на адносіны да радыеактыўнасці, радыяцыі): радыехімія, радыемутацыі.
Ёсць складаныя тэрміны, у якіх другой часткай часта з’яўляюцца элементы:
· -фікацыя (ад facere рабіць; абазначае ўкараненне, распаўсюджанне): фэфікацыя;
· -цыд (ад caedo забіваю; адпавядае паняццю знішчэнне),: стрэптацыд;
· -ол (ад oleum алей; адпавядае паняццю алей): талуол.
Некаторыя медыцынскія тэрміны і іх часткі ў складаным найменні запазычаныя з іншых моў:
· самнамбулізм (somnambulisme , ад лацінскага somnus “сон” + ambulare “хадзіць” – з французскай мовы);
· мальсека (malsecco , ад male “хвароба” + secco “сухасць” – з італьянскай);
2 . Уласнабеларуская лексіка . Сюды мы адносім тэрміны, што ўзніклі ў беларускай мове з XIV стагоддзя і да нашых дзён: нырка, лытка, галёнка.
3. Неалагізмы . Па меры з’яўлення новых прадметаў і паняццяў узнікае неабходнасць у іх моўным абазначэнні. Так з’яўляюцца неалагізмы: эмбрыёлаг, аксід, тамограф.
4. У сучаснай беларускай мове адной з крыніц развіцця медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца дыялектная лексіка. Многія з іх і сёння ў карыстанні значнай часткі беларусаў і існуюць паралельна з запазычанымі або калькаванымі тэрмінамі: аорта – тутніца, ключыца – раменніца, прамая кішка – кутніца.
III . ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:
1. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія: вучэбны дапаможнік / Л.А. Антанюк. – 2-е выданне, перапрац. і дапоўненае. – Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005. – 99с.
2. Кітаева Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
3. Кліменка В.У. Медыцынская тэрміналогія. Лексіка. Стылістыка: навучальны дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў медыцынскіх ВНУ / Гомельскі дзярж. медыцынскі ўніверсітэт. – Гомель, 2004. – 36 с.