Реферат: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

I . ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:

1. Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.

2. Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.

3. Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.

4. Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.

5. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.

6. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.

7. Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.

8. Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.

9. Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.

10. Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.

I. МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Наменклактура

Тэрмін (лац. terminus мяжа)– слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.

Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанн е, грануляванн е, гема тома, гелія лячэнне, акасцяненн е .

Не кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў відавочна ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі:

· тэрміны выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы дзейнасці, агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца неабмежавана;

· тэрміны – гэта канцэнтарваныя, эканомныя выражэнні паняццяў, якія з’яўляюцца вынікам навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;

· тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне, у адрозненне ад агульнаўжывальнага слова, значэнне якога моржа быць растлумачана апісаннем ці параўнаннем;

· засваенне тэрмінаў – сэнс прафесійнай падрыхтоўкі, засваенне агульнаўжывальных слоў – аснова штодзённых зносін памж людзьмі;

· для засваення тэрмінаў патрабуецца спецыяльна арганізаваная падрыхтоўка, агульнаўжывальныя словы назапашваюцца ў працэсе развіцця чалавека і станаўлення яго асобы;

· тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрмін узнікае шляхам метафарызацыі, ён губляе сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі, восевы цыліндр, каленная рэпка, бугаркі мозга, спіннамазгавы вузел;

· кожны тэрмін з’яўляецц адзінкай пэўнай тэрмінасістэмы, якая абмежавана галіной навукі, і сваю адназначнасць тэрмін атрымлівае менавіта праз прыналежнасць сістэме;

· тэрмін адназначны ў межах сваёй сістэмы, агульнаўжывальнае слова найчасцей мнагазначнае.

Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў некалькі значэннях:

1) сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў, напрыклад, тэрміналогія эканомікі, тэрміналогія мовазнаўства, юрыдычная тэрміналогія ;

2) у больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў пэўных галін дзейнасці;

3) раздзел мовазнаўства, які займаецца вучэннем тэрмінаў.

Мэта тэрміналогіі – дасягненне дакладнасці і адназначнасці тэрмінаў, адпаведнасці паміж сістэмай тэрмінаў і сістэмай паняццяў. Таму асноўнымі асаблівасцямі тэрміналогіі з’яўляецца:

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 451
Бесплатно скачать Реферат: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы