Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе
1. пазнаемiць з мауленчымi формуламi сiтуацыi прывiтання,iх тыпамi i сферай ужывання;
2. развiваць маналагiчную мову пры адказах на пытаннi;
3 .вучыць выбiраць правiльную iнтанацыю пры вiтаннi у залежнасцi ад сiтуацыi;
4. выхоуваць ветлiвасць,чуласць.
Абсталяванне:
1) тлумачальны слоунiк беларускай лiтаратурнай мовы.—Мн.1996.-С.509;
2) таблiца «Формулы звароту беларусау»;
3) таблiца» Тыпы (значэннi)вiтанняу»;.
ХОД УРОКА
1. Арганiзацыйны момант.
11. Вывучэнне.
Нiшто не абыходзiцца нам так
Тана i цэнiцца так дорага,як
Ветлiвасць.
Сервантэс.
Павага да людзей - адна з найважнейшых маральных якасцяу чалавека.На думку даследчыка I.Харламава,яна вызначае усе астатнiя маральныя якасцi асобы. Павага да людзей выяуляецца ва узаемаадносiнах людзей далiкатнасцю,тактоунасцю,добразычлiвасцю,ветлiвасцю.
Ветлiвасць – гэта праява павагi да тых,хто вакол нас.Неад емны яе элемент – мауленчы этыкет.(Самая старжытная кнiга звестак пра этыкут – « Павучанне Кагемнi фараону Снофры»,ей амаль 5 тысяч гадоу.) У мауленчым этыкеце можна вылучыць некалькi тэматычных групп.Прывiтанню сярод iх адводзiцца асаблiвая роля.
111.Паведамленне тэмы i мэты урока.
-- Што такое прывiтанне? (Праца са слоунiкам.) « Тлумачальны слоунiк беларускай лiтаратурнай мовы» лексiчнае значэнне гэтага слова раскрывае так: ПРЫВIТАННЕ…
1. гэта словы,рух.жэст,звернутыя да каго-небудзь як знак добразычлiвасцi,добрага пажадання;
2. зварот да блiзкага знаемага пры сустрэчы;
3. вусны або пiсьмовы зварот да каго-небудзь з выказваннем асабiстай прыязнасцi,добрага пажадання,салiдарнасцi.)
Прывiтанне -- слова мнагазначнае.Якое тлумачэнне найбольш поуна раскрывае яго сэнс? Чаму? Як бы вы сфармулявалi гэтае паняцце?
Чаму мы,пабачыушы пэунага чалавека,спачатку з iм вiтаемся i толькi потым распачынаем гаворку пра што-небудзь?
Прывiтанне адыгрывае вялiкую ролю у нашым жыццi.Калi мы вiтаемся са знаемымi,то падтрымлiваем гэтым свае знаемства i выяуляем жаданне яго працягнуць.Любое вiтанне сведчыць,што можна пачаць размову.Яно звязвае нас адно з адным,умацоувае кантакты.
Ад чаго залежаць формулы вiтання?
Яны залежаць ад абставiнау,мэты моуных кантактау,сацыяльна-узроставых адзнак суразмоуцау,ад iх колькасцi,полу,ад ступенi роднасцi вiтальнiкау…
Як трэба правiльна вiтацца?
Адзiн вучань загадзя атрымлiвае заданне падрыхтаваць адказ на гэтае пытанне.