Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе
2.Выразнае чытанне тэксту.
3.Тлумачэнне i удасканаленне значэння новых i малазразумелых слоу.
4.Гутарка i аналiз тэксту.
5.Складанне i запiс плана
6.Вусны пераказ тэксту
7.Работа па правапiсу.
8.Пауторнае чытанне тэксту настаунiкам.
11. Напiсанне пераказу
111 .Праверка пераказу i падрыхтоука да яго аналiзу у классе
1V. Аналiз пераказу
Пры падрабязным(поуным) пераказе ставiцца задача не толькi перадаць асноуную думку аутара,але i захаваць паслядоунасць тэксту,апiсання месца,дзеючых асоб,дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аутарскую лексiку,фразеалогiю,сiнтэксiс.
Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноунага зместу пачутага,прачытанага цi убачанага,выдзяленне у тэксце галоунага,iстотнага.Такiя пераказы лепш за усе пачынаюць з добра знаемых вучням тэкстау сюжэтнага характару,якiя легка расчляняюцца на асобныя,лагiчна закончаныя часткi.Тут патрабуецца захаваць толькi асноуную думку,а таксама тыя моуныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi,без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцii дасягнуць пазнавальна-выхаваучых мэт.
У выбарачным пераказе узнауляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнага тэксту,напрыклад апiсанне паступлення ранiцы,якое дадзена у тэксце разгрупавана у некалькiх частках.Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое,што адпавядае пастауленай мэце.
У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца,пераапрацоуваецца цi дапауняецца звязаным па сэнсу,
зыходным,але самастойным тэкстам,створаным аутарам пераказу. У
вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту.Асноуная iх задача—развiцце i удасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняу,у прыватнасцi уменняу i навыкау уключаць у пераказ характарыстыкi
дзеючых асоб,апiсанне прадметау,жывел,людзей,абстаноукi,пейзажу,увесцi у тэкст пэуны эпiзод.
Можна вылучыць дзве группы заданняу да пераказау з творчымi заданнямi:
а)прапануецца адказаць на пытанне,выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.
б)прапануецца дапiсаць пачатак цi канцоуку,уставiць апiсанне прадметау i падзей,даць уласную ацэнку учынкам той цiiншай дзейнай асобы,выказаць свае меркаванне адносна паводзiн героя,твора iiнш.
Творчыя элементы,якiя уключаюцца у пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго,што служыць прадметам пераказу.
Сярод пераказау,ускладненых моуных заданнем,вылучаюцца пераказы з лексiчным,граматычным,марфалагiчным,сiнтаксiчным,сталiстычным iiншымi заданнямi:
а) прапануецца замянiць форму асобы,часу,ладу: напрыклад,перадаць змест зыходнага тэксту у форме не прошлага,а цяперашняга часу i г.д:
б) прапануецца ужыць у пераказе пэуныя словы,словазлучэннi,сказы,якiя маюцца у зыходным тэксце,цi пэуныя группы слоу,словазлучэнняу,сказау.
Сярод пераказау гэтай группы у школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:
а) змена асобы апавядальнiка.Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту,напiсанага ад першай асобы.З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу,ад iмя якой вядзецца апавяданне,напрыклад з першай на трэцюю.Пры гэтым важна,каб вучнi не карысталiся аднымii тымi ж асабовымi займеннiкамi(ен,яна), а ужывалi замест iх iмя героя цi словы,якiя паказваюць на яго прафесiю,становiшча у грамадстве:
б) замена сказау з дзеепрыметнымii дзеепрыслоунымi зваротамi на складаназалежныя сказы i надварот:
в) замена простай мовы на ускосную i ускоснау – на простую.
У час праверкi пераказау увага звяртаецца на наступныя моманты: