Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе

Такiм чынам,у працэсе перакладу вучнем,неабходна прапаноуваць некалькi беларускiх слоу-адпаведнiкау,з якiх яны павiнны выбраць найбольш дакладны.Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы.Падручнiкi ж у слоунiках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоуваюць вучня адным беларускiм словам- эквiвалентам.

Можна выкарыстоуваць таксама i калектыуны пераклад тэксту.Праводзiцца ен па асобных сказах наступным чынам:настаунiк (цi вучань) чытае сказ,дзецi прапануюць розныя варыянты яго пераказу,выбiраецца лепшы i запiсваецца у чарнавiк.Пасля таго,як будзе запiсаны апошнi сказ,тэкст чытаецца пауторна,пераклад удакладняецца,а затым – запiсваецца у чыставiк.

Карысна для перакладу даваць урокi хрэстаматыйных творау,вядомых вучням.Пераклаушы гэты урывак,вучнi маюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам,адзначыць недахопы як рускага,так i уласнага,беларускага.

Працу над перакладам трэба рабiць творчай.У школе за эталон чамусцi

прымаюць падразковы пераклад,якi толькi фармальна можна лiчыць правiльным.Аднак такi пераклад,не зауседы дакладна перадае асноуны змест тэксту,не стымулюе развiцце у вучняу творчых здольнасцей.Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад,якi развiвае у дзяцей не толькi мауленчую мабiльнасць,але i адчуванне беларускага слова,мовы,навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэунага зместу у беларускiм тэксце.Гэта асаблiва авжна у час працы над тэкстам мастацкага стылю.

Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску.Па сутнасцi гэта пераклад-пераказ .Паколькi прачытаушы рускi тэкст,вучнi павiнны ажыцявiць яго унутраны пераклад i пераказаць змест тэксту.Пераклад,якi адбываецца пры гэтым,i пераказ тэксту адносна свабодныя:вучнi вызначаюць асноуную думку апавядання i коратка пераказваюць яго змест.

Для таго,каб вучнi паспяхова пераклалi i затым пераказалi тэкст,настаунiк арганiзуе працу наступным чынам:

1) зачытвае выразна тэкст;

2) праводзiць з классам гутарку па зместу прачытанага

3) вучням прапануецца пераказаць тэкст спачатку самiм сабе,затым- перад классам;

4) запiс у сшыткi.

Вусны пераклад – пераказ ацэньваецца па наступных крытэрыях: лагiчнасць,звязнасць выкладу тэксту,адпаведнасць галоунай думцы,дакладнасць словаужывання.

Карыснымi i эфектыунымi з яуляюцца такiя вiды працы,як чытанне па-беларуску рускага тэксту,а таксама сiнхронны пераклад вуснага тэксту,якi гаворыцца субяседнiкам.

Паколькi удасканаленая праграма прадугледжвае знаемства з такiмi новымi паняццямi,як стыль мовы,тып маулення (мовы),тэкст, неабходна,кааб работа з названымi паняццямi праводзiлася не час ад часу,а сiстэматычна.Для паутарэння гэтых паняццяу пераклад дае шырокiя магчымасцi.Тэкст для перакладу трэба абавязкова характарызаваць па яго прынадлежнасцi да пэунага стылю,вызначаць форму выказвання (апавяданне,разважанне,апiсванне),асаблiвасцi структуры.

Пераклад – цiкавы вiд працы,эфектыуны метадычны прыем.Аднак iнтэнсiунасць яго выкарыстання павiнна строга кантралявацца,нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым метадычным прыемам.

Пераклад карысны у комплексе з iншымi прыемамi.Тады ен лiчыцца мэтазгодным i апрауданым.

Сачыненнi . Самы пашыраны вiд пiсьмовых работ у старшых класах.

Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоулена самастойным характарам Данай пiсьмой работ,.тым,што яна прадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэуную тэму.Гэта праца творчая.Пры напiсаннi сачыненняу выяуляюцца творчыя зададкi школьнiкау,глыбiня iх ведау,самастойнасць думак i выказванняу,здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяуленнi з рэчаiснасцю,а галоунае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.

У час падрыхтоукi да сачыненняу выяуляецца i творчасць настаунiка,яго майстэрства змястоуна наладзiць заняткi,выклiкаць цiкавасць выхаванцау да пошуку,дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе,падпарактаваць свае памкненнi,пачуццi,мары адзiнай мэце.

Кампанентамi,цi састаунымi часткамi сачынення з уяляюцца:

1.тэма – прадмет сачынення;

2.план – парадак выкладання думак;

3.змест – матэрыяп для сачынення.

Работа,звязаная з правядзеннем сачыненняу,мае тры этапы:

1. работа навучальнага характару.

Вучнi пад кiраунiцтвам нас

таунiка аналiзуюць тэму,выяуляюць кола пытанняу,раскрыцця якiх патрабуе тэма,знаемяцца з рознымi вiдамi сачыненняу,вучацца складаць планы,па планах ствараюць вусныя сачыненнi;высвятляецца значэнне эпiграфа да сачынення.Настаунiк знаемiць вучняу з патрабаваннямi да сачынення.Увагу неабходна удзялiць такому моманту работы над сачыненнем,як цытаванне.

11 напiсанне сачынення.

Цярплiвае навучанне напiсанню своеасаблiвых прадметау,якiя даюць агульнае уяуленне аб факце або з яве,якiя будуць апiсаны у асноунай частцы.Звяртаецца увага на лагiчнасць выкладу думкi.

К-во Просмотров: 1178
Бесплатно скачать Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе