Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе
5.7. Сачыненнi-апавяданнi
5.8. Сачыненнi-апiсаннi
5.9. Сачыненнi-разважаннi
5.10 Сачыненнi па апорных словах
5.11 Сачыненнi па дадзеным пачатку
6. Заключэнне
7. Практычная частка
7.1. Урок развiцця мовы у 5 класе «Вучымся вiтацца»
Аб ’ ект даследавання: разв i цце мовы вучняу 5 класа
Прадмет даследавання: урок беларускай мовы
Г i потэза: --выкарыстанне практыкаванняу па развiццi мовы дапамагае
настаунiку узмацнiць цiкавасць вучняу да навучання, павысiць
эфектыунасць выкладання роднай мовы, актывiзаваць твор-
чую дзейнасць вучняу;
--разв i ваць мауленчую дзейнасць навучэнцау;
--стварэнне добразычл i вага настрою на уроках будзе садзейні-
чаць актывізацыі творчай дзейнасці, павышэнню цікавасці да
навучання і больш трывалым ведам вучняу , а значыць , і больш
рэзультатыунай працы настауніка .
Мэты: выявiць найбольш эфектыуныя метады падачы матэрыялу,
якія можна выкарыстоуваць на уроках беларускай мовы;
Задачы: --прааналiзаваць навукова-метадычную лiтаратуру па
даследуемай праблеме;
--уключыць у практыку найбольш удалыя практыкаваннi па
развiццi мовы з вопыту педагогау-наватарау.
РАЗВІЦЦЕ МОВЫ
З дапамогай мовы чалавек усведамляе, удасканальвае i развiвае свае думкi, робiць iх даступнымi для iншых. Кожнае паунацэннае успрыманне чалавека, дадзенае органамi пачуццяу, абазначаецца словам. Толькi сумеснае i адначасовае дзеянне мовы i мыслення у iх непарыунай сувязii узаемадзейнасцi дае нам усебаковае i глыбокае веданне навакольнай рэчаiснасцi. А паколькi думка выражаецца, замацоуваецца у мове, то сiстэматычная праца па засваенню вучнямiмоуных сродкау развiвае i удасканальвае мысленне школьнiкау. Значыць,настаунiк-славеснiк,кiруючыся працэсам развiцця мовы вучняу, стымулюе тым самым працэс развiцця iх мыслення. Больш таго, “развiцце мовы -- абавязковыя умовы не толькiiнтэлектуальнага,але i увогуле гарманiчнага развiцця асобы”.
Мова становiцца сродкам зносiн памiж людзьмi тады, калi словы i словазлучэннi ужыты не iзалявана, а у сказе, i калi сказы аб’ яднаны у адзiнае сэнсавае i структурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаiснасцi. Вось чаму асаблiва важна, каб школьнiкi авалодалi разнастайнымi лагічнымі і граматычнымi сродкамi мовы для складання звязных тэкстау.
Развiваць звязную мову вучняу -- значыць працаваць над усiмi яе кампаментамi: зместам, лагiчнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю, сэнсавай i структурнай цэласнасцю, дакладнасцю, вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю для слухача i чытача, належным моуным афармленнем, бо усе гэтыя пытаннi вырашаюцца адначасова у працэсе перадачы думак.