Анализ верша Грахоуски "Чалавеку патрэбна не слава
Анализ верша Грахоуски "Чалавеку патрэбна не слава
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Сяргей Грахоўскі - Чалавеку патрэбна не слава...Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка.
Чалавеку патрэбна усмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых,
Каб дажджамі размытая сцежка
Стала лёгкай на кручах і стромах.
Чалавеку не трэба спагады, -
Дабрата чалавеку патрэбна,
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні,
Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому
Не нашли ответ?
Похожие вопросы