Характеристика горава у рассказе «Паром на буннай рацэ»

Характеристика горава у рассказе «Паром на буннай рацэ»
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. Горав, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці,каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе. Менавітагэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюцьПора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы