Мае адносiны да Кручкова iз твора Пiнская шляхта.

Мае адносiны да Кручкова iз твора Пiнская шляхта.
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
дыя "Пінская шляхта" пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання 1863 года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краіне наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душылася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіўных сіл, была толькі тым і занята, што адсочвала любыя павевы бунтарства з мэтай назаўсёды вытравіць у людзей дух непакорнасці. Гэты час прыйшоўся на руку царскім прыслугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто прывык з усяго на свеце рабіць грошы, не звяртаючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным шляхам гэтыя грошы зароблены. Менавіта гэта - бессаромныя паводзіны царскай судовай бюракратыі - імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч. Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, - яго неадольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не пачаўшы "разбірацельства", Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: "Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". За час, што цягнулася "разбірацельства", Кручкоў выцягнуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. Загады даваць хабар гучалі з яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы. Кручкоў - чалавек хітры. Акрамя таго, ён добра ведае псіхалогію сваіх кліентаў - Пратасавіцкага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шляхцічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае абразлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,- быць бітымі не на дыване, як таго заслугоўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі. Нахабства - вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітасцю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, абсалютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: "Па ўказу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903-га года". Паводзіны станавога прыстава - пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі - хабарнікі, злодзеі, хітруны - вяршылі правасуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Марцінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя "Пінская шляхта".
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы