Мне нужен составить текст по белоруской мове где есть прыстауныя гуки (вачэй) Составте пожалуйсто

Мне нужен составить текст по белоруской мове где есть прыстауныя гуки (вачэй) Составте пожалуйсто
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы