Сачыненне пра мiфiчную iстоту, можна пра ДамавIка цi Вадзянiка цI яшчэ пра каго.
Сачыненне пра мiфiчную iстоту, можна пра ДамавIка цi Вадзянiка цI яшчэ пра каго.
Ответ(ы) на вопрос:
В А Д З Я Н І К Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў, жывых істотаў у іх. Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і жывёл у вадзе. У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару (верш “ Вадзянік ”): Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай І гадамі грэюся – сплю на дне ракі. Твар травой аблутана, быццам павуцінай, За сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. Над вадой ля берага ціха спіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць, Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,- І усё навокала сном адвечным спіць. (14) Вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць. Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”: …Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся ля кола рукою,- Млын казку старую пачне. Кругі завіруецца жорнаў, Трасецца хадырна сцяна; А думы – як колас без зёрнаў,- Усё мяне цягне да сна. Беспамятна колы піхаю; Хілюся да дна галавой – І ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой. (15) Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа – спаць пад млынам. Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы