Сочинение на тэму Минулае вучыць на як жыць сёння.

Сочинение на тэму Минулае вучыць на як жыць сёння.
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Ёсць старая, як свет, ісціна: мінулае павінна вучыць нас, як жыць сёння. I хто гэтага не ўсведамляе, асуджаны на нябыт. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучага -памяць пра мінулае, веданне яго. Галоўны герой рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» Сымон Карызна так усведамляе свой крах і трагедыю: «Няма мінулага ў мяне... разумееш? Будучыня - глупства, а галоўнае - мінулае... Звычайна кажуць іначай, а ў мяне, наадварот, акураттак... Няма на што абаперціся, каб ступіць у будучыню... Няма падставы, які кажуць, будучыні...»«Знішчыць нашы ўсе сляды, каб не ведалі і ўнукі, хто такія іх дзяды» - такі «вір ашукі» ўсіх заваёўнікаў, што ішлі «мілы край наш зваяваць» (Якуб Колас). Любая таталітарная сістэма таксама ставіць на мэце «нашы скарбы апаганіць, душу вынесці на здзек». I вынішчэнне душы найперш пачынае з вынішчэння памяці народа, з разрыву самых моцных повязяў паміж вякамі і пакаленнямі.«Хто згубіў памяць - згубіў усё», - папярэджвае нас У. Караткевіч. Даследчыкі сівой мінуўшчыны бачаць сваё прызначэнне, паводле слоў Караткевіча, у тым, каб нанава ствараць свой народ, у якога некалі, адбіраючы яго край, разбураючы яго гнёзды, адабралі і памяць. Памяць пра мінулае ёсць памяць пра будучыню.«На гістарычных сюжэтах я стварыў сваю матрыцу будучага... Кожны гістарычны сюжэт - гэта адкрытая размова з сучаснікам» - так пра сваё пісьменніцкае крэда сказаў сам У. Караткевіч. Ён «размаўляе» з намі пра многае. Яго кнігі - гэта кнігі не толькі і не столькі пра паўстанні, войны, змаганні, колькі кнігі пра годнасць і гонар, «о подвигах, о доблести, о славе», пра тое, што трэба жыць не прыніжаючы і не прыніжаючыся.Мінулае ў кнігах У. Караткевіча вучыць нас, што гонар і годнасць чалавека ў тым, «каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У гым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў...».Разам з Алесем Загорскім, героем рамана «Каласы пад сярпом тваім», і мы ўсведамляем, што ёсць самае страшнае, «страшней за чуму, вайну, страшней за ўсё на свеце». Гэта - няволя, прыгон, бо яго выявай з'яўляецца рабская псіхалогія, а не толькі галеча і фізічнае вынішчэнне народа. Духоўнае вынішчэнне намнога страшнейшае. Не ўсведамляць гэта - знішчыць будучыню, бо «ў рукі галодных беднякоў будуць аддадзены ворагі ўсіх краін, бо прыніжаны будуць самыя магутныя». I адданне тое і прыніжэнне заўсёды адбываецца з «сякерай пры дрэве».
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы