Сочинение разважанне " каханне гэта"

Сочинение разважанне " каханне гэта"
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Кожны чалавек рана ці позна задумваецца, што такое каханне. Любы з нас за сваё жыццё перажывае гэта пачуццё: адзін раз ці некалькі, моцнае ці не. Але ці можа хто-небудзь растлумачыць значэнне слова "каханне"? Гэта найвялікшая загадка ў свеце. Каханне - лепшае з усіх пачуццяў, якое напаўняе душу цяплом і дабрынёй. Менавіта каханне сагравае нас і дапамагае выжыць у цяжкія перыяды нашага жыцця. Яно робіць нас дабрэйшымі, ачышчае нашы душы, прыносіць нам неверагодную радасць. Людзі не могуць і не павінны жыць без кахання. Што ж тычыцца значэння слова "каханне", я лічу, што ў кожнага чалавека ёсць сваё меркаванне на гэты конт. Для кагосьці гэта найвялікшае шчасце, для кагосьці - невыносная пакута, хтосьці лічыць яго захапляльным, а хтосьці - знішчальным. Адных яно натхняе на ажыццяўленне сваіх мараў, а іншых штурхае на шалёныя неабдуманыя ўчынкі. Як бы там ні было, я жадаю ўсім кахаць і быць каханымі. Таму што без кахання немагчыма быць па-сапраўднаму шчаслівым.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы