Цёплая ночь (што зрабила?) ..... лес.

Цёплая ночь (што зрабила?) ..... лес.
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідаласвае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо замігцелі то там, то сям у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі ўсцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сялечулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскоквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за луганом. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні, што чапала душу ціхім смуткам. Сяло заціхала; зрэдку па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на прызбах песні
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы